ПАПЯРЭДЖАННЕ АСАБЛІВЫХ СЛУЧАЯЎ З ДЗЯЦЬМІ
У сувязі з надыходам летніх канікул асаблівая ўвага пракуратуры Браслаўскага раёна надаецца забеспячэнню бяспекі непаўналетніх, папярэджанню гібелі і траўмавання дзяцей ад знешніх прычын.
У чэрвені бягучага года работнікамі пракуратуры з прыцягненнем кампетэнтных органаў праведзена выбарковае абследаванне патэнцыйна небяспечных аб'ектаў на тэрыторыі Браслаўскага раёна, у выніку якога ўстаноўлена, што суб'екты гаспадарання раёна, мясцовыя органы ўлады і кіравання часта фармальна падыходзяць да выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».
Выяздныя праверкі выявілі шматлікія парушэнні патрабаванняў заканадаўства, накіраванага на папярэджанне няшчасных выпадкаў з дзецьмі. Так, небяспечным з'яўляецца неэксплуатуемая будынка былой хлебапёкарні ў г.п. Відзы. Данае збудаванне знаходзіцца ў паўразбураным стане, мае свабодны доступ, унутраныя памяшканні напоўнены смеццем, бітым шклом, астаткамі будаўнічых матэрыялаў. Акрамя таго, існуе пагроза абрушэння дадзенага аб'екта ў сувязі з веткасцю несучых канструкцый. Асобную небяспеку гэты аб'ект прадстаўляе ў сувязі з тым, што размешчаны ён у цэнтры г.п. Відзы, на вул. Савецкай, побач з ГУО «Відзоўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж».
Аналагічныя парушэнні выяўлены і пры наведванні зернасушыльнага комплексу і прылеглых да яго заброшаных збудаванняў у д. Відішкі, будынка былога спіртзавода ў д. Відзы-Лоўчынскія, будынка былой грамадскай бані ў аг. Далёкія, будынка былога сельскага дома культуры ў д. Ждегелі, неэксплуатуемага будынка (многакватэрнага дома), які прадстаўляе небяспеку, ёсць і ў д. Гірэйшы Браслаўскага раёна. Усе ўказаныя збудаванні знаходзяцца ў паўразбураным стане, маюць свабодны доступ.
Дадзеныя аб'екты прадстаўляюць небяспеку для дзяцей і падлеткаў, якія пражываюць у бліжэйшых вёсках, якія, маючы свабодны доступ, наведваюць дадзеныя збудаванні, падвяргаючы сваё жыццё і здароўе небяспецы.
У рамках дадзенага аналізу таксама паўторна праведзена абследаванне прамысловых і ўнутрыгаспадарчых кар'ераў на тэрыторыі раёна, у выніку якога ўстаноўлена, што не ўсе ўладальнікі выконваюць нормы бяспекі пры эксплуатацыі дадзеных аб'ектаў.
Так, не бяспечным з'яўляецца прамысловы кар'ер «Домашы», размешчаны побач з д. Домашы. Даны кар'ер размешчаны ўздоўж дарогі, побач з населеным пунктам, мае вялікую глыбіню, аднак доступ да кар'ера не абмежаваны: забараняючыя таблічкі па ўсёй тэрыторыі не ўстаноўлены. Акрамя гэтага тэрыторыя прамысловага кар'ера «Домашы» захламлена бытавымі адходамі і смеццем.
Па выніках праведзенай праверкі на імя старшыні Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта накіравана прадстаўленне, ліквідацыя выяўленых парушэнняў знаходзіцца на кантролі ў пракуратуры раёна.
Старшы памочнік пракурора Браслаўскага раёна С.П. Гарбус
Глядзець усе