Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за асаблівыя дасягненні ў розных сферах эканомікі краіны

Пастановай Савета Міністраў ад 28 чэрвеня 2024 г. № 455 «Аб стымуляванні дасягненняў у сферы эканамічнага развіцця» (прыкладанне 1) у Рэспубліцы Беларусь установлены прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за асаблівыя дасягненні ў розных сферах эканомікі краіны (далей – прэміі Урада).

Прэміі Урада будуць уручацца з 2025 года.

Штогод на конкурснай аснове будуць прысуджацца па дзве прэміі Урада ў двух намінацыях:

за значны ўклад у развіццё вытворчасці і сферы паслуг;
за дасягненні ў галіне навукі.

Адна прэмія Урада можа быць уручана аднаму чалавеку або калектыву ў колькасці не больш за 6 чалавек. Памер прэміі – 1000 базавых велічынь.

Прэмія Урада за значны ўклад у развіццё вытворчасці і сферы паслуг прысуджаецца за выдатныя вынікі ў галіне кіравання вытворчасцю, забеспячэнне і павышэнне якасці прадукцыі, укараненне новых прагрэсыўных метадаў менеджменту, вытворчасць новых або ўдасканаленых канкурэнтаздольных тавараў (работ, паслуг) пры выкананні агульных і спецыяльных умоў (крытэрыяў).

Прэмію за дасягненні ў галіне навукі будуць уручаць за выкананне НІОК(Т)Р у інтарэсах галінавых арганізацый або для галінавага тэхналагічнага развіцця, якія завяршыліся стварэннем новай навукова-тэхнічнай прадукцыі, асваеннем у вытворчасці высокатэхналагічных экспартаарыентаваных інавацый і выпуском на гэтай аснове новай асвоенай прадукцыі з высокай эканамічнай эфектыўнасцю.

Палажэннем аб прэміях Урада Рэспублікі Беларусь за асаблівыя дасягненні ў розных сферах эканомікі краіны, зацверджаным пастановай Савета Міністраў ад 28 чэрвеня 2024 г. № 455, устаноўлены агульныя і спецыяльныя ўмовы (для канкрэтнай катэгорыі) прысуджэння прэмій Урада, кароткі рэгламент прыкладаецца.

У рамках рэалізацыі функцыі па забеспячэнні каардынацыі працы па ўручэнні прэмій Урада Міністэрствам эканомікі падрыхтаваны Методычныя рэкамендацыі па вылучэнні кандыдатаў на прэміі.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2024 г. № 455 "Аб стымуляванні дасягненняў у сферы эканамічнага развіцця"

Кароткі рэгламент вылучэння кандыдатаў на прэміі Урада за асаблівыя дасягненні ў розных сферах эканомікі краіны

Методычныя рэкамендацыі аб парадку вылучэння і прадстаўлення матэрыялаў на прысуджэнне прэмій Урада Рэспублікі Беларусь за асаблівыя дасягненні ў розных сферах эканомікі краіны