Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Навіны вобласці
"Каб адчуць будучыню". Лукашэнка растлумачыў, чаму важны сустрэчы з моладдзю
03.09.2024

"Каб адчуць будучыню". Лукашэнка растлумачыў, чаму важны сустрэчы з моладдзю

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні ў час мерапрыемства "Адкрыты мікрафон з Прэзідэнтам" са студэнтамі ВНУ Віцебскай вобласці 2 верасня, расказаў, чаму для яго важны такія сустрэчы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што для яго праведзенае мерапрыемства мела важнае значэнне. "Для мяне гэта сустрэча вельмі важная. Я вырашыў у бягучым годзе сустрэцца з прадстаўнікамі, студэнтамі нашых ВНУ, каб ім расказаць, каб у адкрытай размове яны адчулі, чым жыве краіна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт растлумачыў, што яму як чалавеку, які надзелены вялікімі паўнамоцтвамі і прымае ключавыя рашэнні па развіцці Беларусі, таксама было важна атрымаць зваротную сувязь ад прадстаўнікоў студэнцтва, даведацца, якія настроі, імкненні ў гэтай катэгорыі беларускага грамадства. "Я адчуў, чым вы жывяце. А вы - будучыня. Значыць, я адчуў будучыню нашай краіны", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

На заканчэнне сустрэчы Прэзідэнту ад усёй студэнцкай моладзі Віцебскай вобласці перадалі ў падарунак шахматы з масіву дуба ручной работы, якія сімвалізуюць гісторыю Прыдзвіння. Як было абяцана, яны зоймуць сваё месца ў Палацы Незалежнасці, дзе таксама захоўваюцца іншыя падарункі, перададзеныя кіраўніку беларускай дзяржавы замежнымі лідарамі, палітычнымі і грамадскімі дзеячамі, вядомымі людзьмі, працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый краіны.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса
© БРАСЛАЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2024.