Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Навіны вобласці
Віцебскі і Гомельскі драмтэатры абмяняюцца гастролямі
10.09.2024

Віцебскі і Гомельскі драмтэатры абмяняюцца гастролямі

На сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра 18-19 верасня яшчэ да афіцыйнага адкрыцця 86-га сезона пройдуць спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа (Віцебск) як частка абменных гастроляў, паведамілі БЕЛТА ў Гомельскім аблдрамтэатры.

Віцебская трупа добра знаёма тэатралам горада над Сожам. "Кожны раз гастролі віцебскага тэатра - гэта яркае свята для юных і дарослых гледачоў", - падкрэслілі ў дзяржаўнай установе.

На гэты раз трупа Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа прадставіць два вячэрнія спектаклі - "Прытворнахворы" Жана-Батыста Мальера і "Фанцікі" паводле п'емы Рэя Куні "Смешныя грошы".

Не застануцца без увагі і юныя гледачы. За час гастроляў іх чакаюць чатыры паказы лірычнай казкі "Шэрая Шыйка" Васіля Ткачова паводле аднайменнага апавядання Дзмітрыя Маміна-Сібірака.

Новы тэатральны сезон Гомельскі абласны драматычны тэатр адкрые 20 верасня сваёй нядаўняй прэм'ерай - камедыяй "Шлюб па-італьянску" Эдуарда дэ Філіпа.

А ўжо 25-26 верасня трупа Гомельскага тэатра з візітам у адказ адправіцца ў Віцебск. Гомельскі тэатр прадставіць на віцебскай сцэне камедыі "Дзве гадзіны шчасця" Антона Фінка, "Каханне. Каханне? Каханне!" паводле апавяданняў Аркадзя Аверчанкі, а таксама казку "Залатая рыбка" Алесі Емяльянавай паводле матываў твора Аляксандра Пушкіна.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса
© БРАСЛАЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2024.