Музычная гасцёўня "Ад сэрца да сэрца" сабрала ў Віцебску 60 лепшых жанчын залатога ўзросту з усёй вобласці. Удзельніцамі мерапрыемства напярэдадні Дня пажылых людзей сталі члены Беларускага саюза жанчын, якія ў сваіх раёнах, на прадпрыемствах і ў арганізацыях паказалі сябе з лепшага боку.
Многія з іх з'яўляюцца ветэранамі працы, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё ўсёй вобласці і прадаўжаюць удзельнічаць у грамадскім жыцці раёнаў.