Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Як аблягчыць адаптацыю дзіцяці ў аздараўленчым лагеры, расказалі ў Мінадукацыі

06.06.2024
Як аблягчыць адаптацыю дзіцяці ў аздараўленчым лагеры, расказалі ў Мінадукацыі

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як аблягчыць адаптацыю дзіцяці ў аздараўленчым лагеры, расказала кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Таццяна Асмалоўская ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".

Паводле яе слоў, практычна ў кожнай змене ёсць дзіця, якое ў першыя дні знаходжання ў лагеры некамфортна сябе адчувае. А нехта, наадварот, прыехаўшы першы раз, адаптуецца, як толькі ступіў на тэрыторыю.

"Бацькам, перш чым збіраць рукзак у лагер, аплачваць пуцёўку, трэба размаўляць з дзіцем і прагаворваць, што гэта абсалютна новы калектыў. Цудоўна, калі ў атрадзе ёсць нехта знаёмы або той, з кім недзе перасякаліся. Выдатна, калі з'яўляюцца сябры са школы. Але, як правіла, гэта абсалютна новы калектыў", - сказала Таццяна Асмалоўская.

Яна адзначыла, што задача выхавальніка - незалежна ад таго, ён навічок-студэнт, які праходзіць педагагічную практыку, або ўмудроны вопытам аздараўленец (гэта асаблівая катэгорыя педагогаў), - звярнуць увагу на такіх дзяцей і дапамагчы ім у адаптацыі.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

© БРАСЛАЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2024.