Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

З 1 кастрычніка ў Беларусі павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій

01.10.2024
З 1 кастрычніка ў Беларусі павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 кастрычніка ў Беларусі павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Так, у адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 верасня 2024 года нумар 357 павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій (па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з выпадку страты карміцеля).

У ведамстве адзначылі, што ў выніку пераразліку памер працоўнай пенсіі павялічыцца ў сярэднім на 5 працэнтаў, а таксама падкрэслілі, што гэта другое павышэнне ў бягучым годзе - першае праведзена з 1 лютага на 10 працэнтаў. Паводле папярэдняй ацэнкі, сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў кастрычніку 2024 года складзе Br852, а агульнае гадавое павелічэнне (кастрычнік 2024 года да кастрычніка 2023-га) - Br115, або 15,6 працэнта. Памер павелічэння працоўнай пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе залежаць ад стажу, велічыні заработку, улічаных пры вылічэнні яму пенсіі і ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі.

Атрымальнікі працоўных пенсій - больш за 2,3 млн чалавек.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

© БРАСЛАЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2024.