Беражыце дзяцей!

Навіны пракуратуры
21.01.2020

Бацькі, памятайце - дзеці не заўсёды могуць правільна ацаніць узровень небяспекі таго ці іншага забаўлення. Навучыць дзіця быць асцярожным, не рызыкаваць сваім здароўем – гэта задача, абавязак і адказнасць дарослых. Бацькі часта не задумваюцца, што пакідаючы дзяцей на нядоўгі час без нагляду, яны рызыкуюць іх жыццямі. Бо часам такая хвілінная беспечнасць можа абярнуцца трагедыяй.

За 12 месяцаў 2019 года ў вобласці загінула 15 дзяцей ад знешніх прычын (2018 - 14). З іх 1 дзіця загінула ў выніку насільніцкіх дзеянняў. Смерць непаўналетніх наступала ў выніку розных прычын. Напрыклад, у выніку ДТЗ загінулі 5 дзяцей, 1 дзіця загінула ад выпадковага падзення, таксама ў выніку патанення загінулі 5 непаўналетніх.

Для таго, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, нагадваем пра неабходнасць кантролю паводзін дзяцей на вадаёмах, на дарогах, навучання дзяцей правілам бяспечнага паводзінаў, як у быце, так і на вуліцы.
Памятайце, жыццё дзяцей залежыць ад нас саміх!

Заступнік пракурора раёна                    Ю.П.Доўгала

Глядзець усе