Рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі - дзеці!» працягваецца і прадстаўнікі МНС ад самага ранку даюць першыя ўрокі ведаў пра бяспеку рабятам з пачатковых класаў. А як пачнеш дзень, так яго і правядзеш. І значыць сёння з бяспекай у школьнікаў усё будзе ў парадку.
Каб канчаткова абудзіць юных школьнікаў, пачалі з пажарнай зарадкі «Дым, вуліца, пажар». Затым разабраліся якія надзвычайныя сітуацыі бываюць і што да іх можа прывесці. Хлопцы вельмі ўражлівыя і кемлівыя, выразна размяжоўваюць прыродныя бедствы і тыя, дзе вінаваты чалавек. Да ўсяго гэтага дадаюць і яшчэ масу патэнцыйна небяспечных месцаў, прыродных з'яў і дзеянняў, здольных нашкодзіць чалавеку. Разам разабраліся, хто можа прыйсці на дапамогу калі здарылася бяда. Узгадалі і нумары тэлефонаў экстраных службаў. Пазнаёміліся з аўтаномным пажарным апавяшчальнікам і агаварылі парадак эвакуацыйных мерапрыемстваў. А потым у гульнях замацавалі атрыманыя веды.
Смотреть все