Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
РОЧС информирует
Браслаў. Папоўнілі багаж ведаў.
07.02.2022

Браслаў. Папоўнілі багаж ведаў.

Вялікі аб'ём ведаў аб бяспецы атрымалі старшакласнікі гарадскіх школ, а таксама Відзаўскай сярэдняй школы ў рамках другога этапа рэспубліканскай акцыі "Бяспека - ў кожны дом!".


Дзеці, пры дапамозе займальнай прэзентацыі, змаглі даведацца аб асноўных прычынах пажараў, магчымых крыніцах загарання дома і па месцы вучобы, карысці, відах і парадку прымянення розных першасных сродкаў пажаратушэння. Падчас актыўнай гульні «Quiz 101» хлопцы даведаліся шмат пра пажарную справу, нюансы эвакуацыі, артыстаў і акцёраў, якія маюць дачыненне да службы выратавання, сацыяльнай рэкламы МНС і шмат іншым. Таксама пасябравалі з аўтаномным пажарным апавяшчальнікам, адначасна назвалі практычна ўсе сітуацыі, здольныя прывесці да пажару, паглядзелі як працуе прыбор і як можна праверыць яго працаздольнасць. Пра тое, як і дзе яго трэба ўстанаўліваць, вучні таксама даведаліся ад ратавальнікаў. Своечасовай і карыснай была інфармацыя аб небяспецы зімовага вадаёма, дзеяннях на выпадак правальвання пад лёд і пры выратаванні пацярпелага.

Падчас акцый самыя актыўныя атрымалі тэматычныя прызы.

Смотреть все
© БРАСЛАВСКИЙ РАЙОННЫЙ
ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2024.