Браслав. Сотрудникам автотранспортного предприятия о вопросах пожарной безопасности

Браслаў. Супрацоўнікам аўтатранспартнага прадпрыемства аб пытаннях пажарнай бяспекі

МНС інфармуе
19.01.2023
Намеснік начальніка Браслаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях маёр унутранай службы Кужэль Віктар Казіміравіч правёў сустрэчу з работнікамі філіяла аўтатранспартнага прадпрыемства №18 ААТ «Віцебскоблавтатранс» у горадзе Браславе.

На сустрэчы з службовымі асобамі і работнікамі гэтага прадпрыемства прадстаўнік ведамства давёў інфармацыю аб патрабаваннях нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння супрацьпажарнай бяспекі, неабходных лакальных дакументаў па гэтым напрамку.

Пасля гэтага, да ўсіх прысутных была даведзена інфармацыя аб пажарах і надзвычайных сітуацыях на тэрыторыі раёна і вобласці. Віктар Казіміравіч засяродзіў сваю ўвагу на строгім выкананні правілаў пажарнай бяспекі і неабходнасці ўсталяваць пажарны апавяшчальнік у кожнай жылой пакоі ў сваіх дамах.

Пасля тэарэтычнай часткі сустрэчы пачалася і практычная. Работнікамі ведамства была праведзена вучэбная эвакуацыя супрацоўнікаў арганізацыі. Ужо на вуліцы Віктар Казіміравіч на практыцы паказаў і растлумачыў прынцып працы агнетушыцеля, пасля чаго кожны жадаючы змог паспрабаваць патушыць гарячае вядро.

Глядзець усе