Браслав. Студентам о безопасности

Браслаў. Студэнтам аб бяспецы

МНС інфармуе
24.11.2023

У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Не пражыгай сваё жыццё» начальнік Браслаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Крывко наведаў Відзоўскі дзяржаўны каледж, дзе сустрэўся са студэнтамі гэтай установы.

– Калі браць статыстыку выездаў ратавальнікаў на надзвычайныя сітуацыі, то практычна ўсе ўзгаранні адбываюцца па віне чалавека, прычым часцей – ад выпадкова кінутага цыгарэты або элементарнай халатнасці людзей, – пачаў сваю размову Сяргей Васільевіч.

– Толькі за дзесяць месяцаў гэтага года, з-за непатушанай цыгарэты ў нашым раёне загінула пяць чалавек, і каб не стаць ахвярай агню – выконвайце правілы пажарнай бяспекі і адмовіцеся ад курэння! – працягнуў начальнік мясцовага МНС, заклікаючы хлопцаў весці не толькі бяспечны лад жыцця, але і здаровы.

На сустрэчы са студэнтамі паднімаліся многія актуальныя тэмы: гэта і выкананне правілаў бяспекі ў інтэрнаце, і неасцярожнае абыходжанне з агнём, а таксама важнасць наяўнасці ў дамах аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Не абышлі ратавальнікі бокам і зімовую тэму – Сяргей Васільевіч нагадаў хлопцам пра забарону выходзіць на лёд у перыяд яго ўтварэння, а таксама расказаў пра бяспечную таўшчыню ледзяной паверхні на водоёме.

Далей студэнтам каледжа была прапанавана віктарына, у ходзе якой кожны ўдзельнік змог даведацца шмат новага і карыснага пра бяспеку.

Глядзець усе