Браслаў. Урокі ў школе дзіцячага развіцця
Працягваецца рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных», і ў рамках другога яе этапу прадстаўнікі МНС правялі заняткі з маладымі мамамі на базе дзіцячага аддзялення УЗ «Браслаўская ЦРБ».
Час ляціць хутка, і дзеці імкліва растуць. У жыцці дзіцяці важны кожны момант, і важна, каб з ім заўсёды быў нехта з дарослых. Ратавальнікі акцэнтавалі ўвагу на тыповых сітуацыях, у якія можа трапіць малыш, даследуючы навакольны свет. Дзеці не шукаюць небяспекі, яны проста гуляюць. Важна, каб дзіця заўсёды знаходзілася пад пільным наглядам, а яго асяроддзе было максімальна абаронена. Прадстаўнікі МНС нагадаўлі пра важнасць устаноўкі ў жылых памяшканнях аўтаномных пажарных сігналізатараў, правілах выкарыстання электрапрыбораў, асабліва абагравальнікаў, пра небяспеку адкрытых вокнаў і ўсталяваных на іх маскітных сетак, разгледзелі патэнцыйна небяспечныя месцы ў жыллі, сыгралі ў гульню «Веру-не веру» і раскрылі «Формулу дзіцячай бяспекі».
Глядзець усе