Браслав. В центре внимания – уборочная кампания

Браслаў. У цэнтры ўвагі – ўборка ўраджаю

МНС інфармуе
19.07.2024

У Браслаўскім раёне працягваюцца прафілактычныя мерапрыемствы па месцах уборкі, захоўвання і перапрацоўкі ўраджаю, а таксама тэхнікі, задзейнічанага ў уборцы. У ходзе мерапрыемстваў ратавальнікі наведваюць сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна.

Увага работнікаў МНС надаецца супрацьпажарнаму стану ў месцах працы зернеўборачных і кармавых камбайнаў, наяўнасці першасных сродкаў пажаратушэння, а таксама суправаджэнню зернеўборачных камбайнаў спецыяльнай тэхнікай для пажаратушэння. З членамі добраахвотных пажарных дружын праведзены дадатковыя заняткі па тушэнні ўмоўнага пажару, а таксама адработаны дзеянні ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

У рамках правядзення інструктыўна-растлумачальнай работы ратавальнікі праводзяць дадатковыя інструктажы і прафілактычныя гутаркі з прыкладамі парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі мінулых гадоў, якія прывялі да матэрыяльных страт, і яшчэ раз нагадваюць работнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў асноўныя патрабаванні пажарнай бяспекі падчас уборкі ўраджаю і парадак дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару. Бо ад выканання гэтых правілаў залежыць захаванасць тэхнікі і ўраджаю, як у полі, так і ў месцах яго перапрацоўкі і захоўвання.

Глядзець усе