Супрацоўнікі Браслаўскага РАЧС нагадваюць правілы пажарнай бяспекі пры курываванні!

МНС інфармуе
26.01.2024

За 2023 год на тэрыторыі Браслаўскага раёна на пажарах загінула 5 чалавек. Прычынай трагедыі можна лічыць неасцярожнае ўжыванне агню пры курэнні. Курэц засыпае, цыгарэта падае на ложкавыя прыналежнасці, што можа выклікаць узгаранне. Таму не будзе лішнім нагадаць правілы пажарнай бяспекі пры курэнні.

Часто можна назіраць, як асобныя людзі, падпальваючы, кідаюць спічкі і акуркі куды папала, куряць у забароненых месцах, кладуць акуркі на драўляныя прадметы, побач з матэрыяламі, здольнымі загарэцца пры найменшым дотыку з агнём.

Акурок, кінуты на стружку, выклікае іх тленне. Таксама тлеючы акурок здольны выклікаць узгаранне паперы, сена або саломы. З гэтага вынікае, што пажары, выкліканыя незагашанай цыгарэтай, больш распаўсюджаныя, чым можа здацца на першы погляд.

Асобна варта спыніцца на малалетніх курцах. Падобна дарослым, хлопцы куряць, выбіраючы для гэтага самыя ўкромныя месцы. Пры з'яўленні дарослых яны імкнуцца схаваць свой праступак, кідаюць незагашаную цыгарэту, правакуючы пажар.

Акуркі, кінутае з балконаў або вокнаў, таксама могуць спровакаваць пажар, патрапіўшы на балконы або лоджыя ніжэйшых паверхаў, дзе часта захоўваюцца старыя рэчы, ёмкасці з гаручымі і лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі. Акурок можа патрапіць у кватэру праз адчыненую форточку, дзе ўмовы для развіцця гарэння могуць быць найбольш спрыяльнымі.

Пры курэнні выконвайце наступныя правілы пажарнай бяспекі:
1. Курце толькі ў спецыяльна абсталяваных для курэння месцах.
2. Не курце ляжачы ў ложку.
3. Не забудзьцеся загасіць цыгарэту пасля курэння.
4. Не курце побач з лёгкаўзгаральнымі матэрыяламі.
5. Не кідайце незагашаныя акуркі з балконаў верхніх паверхаў, у сметаправоды і урны.

Глядзець усе