Сухая расліннасць
Не рэдка бываюць выпадкі, калі ў выніку неасцярожнасці пры развядзенні вогнішчаў, спальванні смецця, выжыганні або самастойным тушэнні сухой расліннасці грамадзяне атрымліваюць сур'ёзныя апёкі. У мінулым годзе пры такіх абставінах траўмавана 11 чалавек. У асобных выпадках неасцярожнасць прыводзіць і да больш цяжкіх наступстваў.
Так, 15 чэрвеня 2023 года сям'я (муж і жонка 1964 і 1963 г.р.) з г.Новаполацка знаходзілася на дачы ў д. Чарчыцы Шумілінскага раёна, наводзіла парадак на ўчастку, развялі вогнішча для спальвання смецця. Часам пазней убачылі, што гарэнне выйшла з-пад кантролю, загарэлася сухая расліна. Пачалі тушыць яе падручнымі сродкамі. Жанчына, страціўшы мужа з поля зроку, праз некаторы час выявіла яго ляжачым у гарэлай траве. Прабавала яму дапамагчы, збіла агонь, але да гэтага часу мужчына знаходзіўся без прыкмет жыцця.
Выяснена, што сям'я характарызавалася пазітыўна, спіртныя напоі не ўжывала, не курыла. Загінулы працаваў дыспетчарам аварыйна-дыспетчерскай службы ЖРЭУ г. Новаполацка. Мужчына, які спрабаваў самастойна ліквідаваць загарэнне, не ацаніў сваіх фізічных магчымасцяў, не ўлічыў пэўныя праблемы са здароўем (цукровы дыябет, прымаў інсулін, скардзіўся на болі ў сэрцы), якія ў пэўнай ступені спрыялі яго гібелі пры тушэнні сухой расліннасці.
У выніку бясконтрольнасці дарослых пакутуюць несавершеннолетнія.
08 ліпеня 2023 года ў д. Торчылава Аршанскага раёна траўмаваны несавершеннолетні 2014 года нараджэння. З абставі устаноўлена, што траўмаваны разам з мамай і сёстрамі знаходзіўся на дачы. Мама пакінула малодшую дачку ў цені каля будынкаў у аўтолюльцы і разам з старэйшымі дзецьмі спрабавала развесці вогнішча для прыгатавання шашлыкоў. У нейкі момант мама адышла да малодшай дачкі, старэйшыя дзеці засталіся каля вогнішча. У гэты момант, так як вогнішча не разгаралася, дзіця прынесла з дому пластыкавую емкасць, паставіла яе каля вогнішча з адкрытай крышкай. У выніку адбылася вспышка бензіну, на пацярпелым загарэлася адзенне (шорты) і ногі. Як вынік тэрмічныя апёкі левай верхняй канечнасці, тулава, ніжніх канечнасцяў (40% цела) і апёкавы шок I ступені.
31 ліпеня пры скачках праз вогнішча ў д. Тарасенкі Віцебскага раёна траўмавана несавершеннолетняя, 2009 года нараджэння. З абставі ўстаноўлена, што дзяўчынка, разам з сваімі малодшымі братамі, знаходзілася ў гасцях у бабулі. Несавершеннолетнія гулялі каля вогнішча (бабуля спальвала смецце) на прыдамовым участку. Дзяўчынка спрабавала скочыць праз вогнішча, спатыкнулася і ўпала ў яго. Як вынік тэрмічныя апёкі полымем абодвух ніжніх канечнасцяў, абодвух предплеччаў, на плошчы (23% цела), апёкавая хвароба: шок 1-2 ступені.
Глядзець усе