Увага! У Віцебскай вобласці пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння!
МНС інфармуе
28.11.2024
3 снежня 2024 года з 10 да 16 гадзін у Віцебскай вобласці адбудзецца плановая тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва. Будуць уключаны электрасірэны, а таксама перадавацца паведамленні па радыё.
Гэта неабходна для таго, каб упэўніцца ў тэхнічнай працаздольнасці і надзейнасці сістэмы ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый або стыхійных бедстваў. Жыхароў і гасцей рэгіёна просім з разуменнем аднесціся да праводзімай праверкі, захоўваць спакой і грамадскі парадак.
МНС нагадвае аб правілах паводзінаў пры ўключэнні электрасірэн, што азначае падачу папярэджвальнага сігналу «Увага ўсім». Па гэтым сігнале неабходна ўключыць радыёпрыёмнікі і тэлевізійныя прыёмнікі для праслухоўвання экстранага паведамлення.
Глядзець усе