Аб правядзенні маладзёжнага творчага конкурсу "Помніць. Шанаваць. Не дапусціць"

Навіны пракуратуры
09.03.2023
Учащымся IX-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і навучэнцам устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі прадастаўлена магчымасць праявіць свае творчыя і даследчыя здольнасці ў трох намінацыях: «Лепшае даследаванне», «Лепшае эсэ», «Лепшы відэаролік».    

Конкурс прыурочаны да Года міру і стварэння, а таксама 80-годдзю з пачатку вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яго галоўныя мэты – удасканаленне ваенна-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, умацаванне стваральнага стаўлення да гісторыі сваёй краіны, недапушчэнне спробаў адраджэння радыкальных нацыяналістычных ідэй і скажэння гісторыі, захаванне памяці пра подзвіг беларускага народа. 

Саарганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства адукацыі і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. 

Конкурс пройдзе ў два этапы – рэгіянальны і рэспубліканскі. 

Свае працы ўдзельнікі могуць накіроўваць з 1 сакавіка па 1 ліпеня 2023 года на спецыяльна створаныя электронныя адрасы арганізатараў рэгіянальнага этапа конкурсу – пракуратур абласцей і горада Мінска. 

З падрабязнай інфармацыяй аб умовах правядзення конкурсу, у тым ліку адрасамі для накіравання прац, удзельнікі могуць азнаёміцца на афіцыйным сайце Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь (для СМІ – Конкурсы – маладзёжны творчы конкурс «Помніць. Шанаваць. Не дапусціць»).    


Старшы памочнік пракурора 
Браслаўскага раёна                                                                  Е.С.Ісакова

Глядзець усе