Папярэджанне аб няшчасных выпадках з дзецьмі

Навіны пракуратуры
20.07.2017

У пракуратуры Браслаўскага раёна на пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне папярэджання няшчасных выпадкаў з дзецьмі.

У чэрвені бягучага года работнікамі пракуратуры з прыцягненнем кампетэнтных органаў праведзена выбарковае абследаванне патэнцыйна небяспечных аб'ектаў на тэрыторыі Браслаўскага раёна, у выніку якога ўстаноўлена, што суб'екты гаспадарання раёна, мясцовыя органы ўлады і кіравання часта фармальна падыходзяць да выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».

Так, небяспечным з'яўляецца будынак зернасушыльнага комплексу ў в. Рубеж (уласнік – ААТ «Слабоцка-агро»). Данае збудаванне мае вольны доступ, унутраныя памяшканні напоўнены смеццем, бітым шклом, астаткамі будаўнічых матэрыялаў, маюцца небяспечныя паглыбленні. У блізкасці ўказанага збудавання размешчаны жылыя дамы.

Небяспечнымі з'яўляюцца і невыкарыстоўваныя будынкі былой базы Друйскага цэглавога завода ў аг. Друйск (уласнік – ААТ «Друйскі»), былога інтэрната ў аг. Друйск (уласнік – ААТ «Друйскі»).

У выніку праведзенай праверкі таксама ўстаноўлена, што пастановай па надзвычайных сітуацыях Браслаўскага райвыканкама ад 25.07.2016 №5/2016 распрацаваны і зацверджаны пералік патэнцыйна небяспечных аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыі Браслаўскага раёна.

У той жа час гэты пералік з'яўляецца непоўным, а таксама змяшчае звесткі аб аб'ектах, якія ў цяперашні час або адсутнічаюць, або прыведзены ў бяспечны стан.

Таксама ў бягучым годзе аналізавалася стан дзіцячых гульнявых пляцовак, атракцыёнаў з надувным абсталяваннем на прадмет іх бяспекі.

У выніку праведзенага аналізу выяўлены парушэнні патрабаванняў бяспекі на дзіцячай гульнявой пляцоўцы ГУА «Друйскі дзіцячы дом» (на цяперашні час парушэнні ўстараняюцца).

Таксама ўстаноўлена наяўнасць і функцыянаванне на гарадскім пляжы каля возера Дрывяты ў г. Браславе надувнага атракцыёна, які належыць Браслаўскаму райпо.

Па выніках абследавання дадзенага атракцыёна сумесна з работнікамі Браслаўскага РОЧС устаноўлены парушэнні патрабаванняў Правілаў тэхнічнай бяспекі «Требаванні да эксплуатацыі абсталявання гульнявога надуўнога», (далей – Правілы), зацверджаных пастановай МНС Рэспублікі Беларусь ад 30.07.2015 №35. У цяперашні час праца атракцыёна прыпынена да ўстаранення выяўленых парушэнняў.

Пракуратурай Браслаўскага раёна ў сувязі з выяўленымі парушэннямі заканадаўства прыняты меры пракурорскага рэагавання.

Старшы памочнік пракурора Браслаўскага раёна
С.П. Гарбус

Глядзець усе