Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Вопрос-ответ
16.12.2019

У Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт паступілі звароты масавага характару адносна мовы, на якой павінны размяшчацца шыльды арганізацый, устаноў, вуліц і знакаў у г.Браславе і Браслаўскім раёне

Пытанне 1. Ці будзе ўлічана жаданне падаўляючай большасці апытаных беларусаў бачыць шыльды арганізацый, устаноў, вуліц, знакаў і г.д. у Браславе і Браслаўскім раёне на беларускай мове?

         Адказ: вынікі вывучэння грамадскай думкі адносна мовы, на якой павінны размяшчацца шыльды арганізацый, устаноў, вуліц і знакаў у г.Браславе і Браслаўскім раёне будуць улічаны ў далейшай рабоце.

Пытанне 2. Колькі ў Браслаўскі райвыканкам паступіла заяў грамадзян, незадаволеных, што шыльды выкананы на рускай, а не на беларускай мове?

Адказ: за студзень-лістапад 2019г. у Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт паступіла 6 зваротаў грамадзян, незадаволеных тым, што шыльды арганізацый, устаноў, вуліц, знакаў і г.д. у г.Браславе і Браслаўскім раёне выкананы на рускай мове. У снежні 2019 г. у Браслаўскі райвыканкам паступілі звароты масавага характару па названай тэматыцы, у сувязі з чым Браслаўскім райвыканкамам адказ на іх размешчаны на афіцыйным сайце райвыканкама.

Пытанне 3. Калі рускамоўныя шыльды будуць заменены на беларускамоўныя?

         Адказ: у сувязі з тым, што ўстаноўленыя на момант снежня 2019г. шыльды арганізацый, устаноў, вуліц, знакаў і г.д. у г.Браславе і Браслаўскім раёне не супярэчаць патрабаванням Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, іх замена ў кожным канкрэтным выпадку будзе ажыццяўляцца ўласнікамі па меры ўзнікнення неабходнасці.

Смотреть все
© БРАСЛАВСКИЙ РАЙОННЫЙ
ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2024.