Прафілактыка часта праводзіцца фармальна.
Пракуратура раёна, іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі, якія займаюцца прафілактыкай сямейнага неблагополучча, у першым паўгоддзі 2018 г. прадпрымалі канкрэтныя меры па папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх, узмацненні нагляду за выкананнем заканадаўства аб абароне правоў дзяцей, а таксама па выкананню патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблагополучных сем'ях».
Актуальнай застаецца праблема ранняга выяўлення фактаў сямейнага неблагополучча, якое не толькі стварае рэальную пагрозу для жыцця і здароўя дзяцей, але і з'яўляецца галоўнай прычынай негатыўных праяў у падлеткавай асяроддзі, безнагляднасці і гібелі непаўналетніх.
У ходзе праверкі дзейнасці сацыяльна-педагагічнага цэнтра ўстаноўлена, што яго планы работы ўтрымліваюць аднатонныя неканкрэтныя мерапрыемствы, дублююць абавязкі, прадугледжаныя заканадаўствам, і не накіраваны на рэальнае паляпшэнне работы ўстаноў адукацыі па папярэджанні сямейнага неблагополучча.
Больш таго, запланаваныя мерапрыемствы СПЦ не заўсёды выконваюцца ў тэрмін і не адлюстроўваюцца ў журналах уліку.
Рэзультаты вывучэння прафілактычных спраў у адносінах да дзяцей, доўгі час знаходзячыхся ў сацыяльна небяспечным становішчы і якія стаяць на ўліку ў СПЦ, сведчаць, што прафілактычная работа з гэтай катэгорыяй сем'яў часта праводзіцца фармальна.
Аналізуючы мерапрыемствы па планах абароны непаўналетніх, неабходна адзначыць, што фактычна па ўсіх сем'ях яны з'яўляюцца аналагічнымі і не ўлічваюць спецыфіку неблагополучча кожнай з іх.
Напрыклад, такія намеры, як «заніматься матэрыяльным забеспячэннем дзяцей», «зварот да нарколага», «падтрымліваць даверлівыя адносіны з дзецьмі», «прывучаць дзяцей да карыснай працы», не вырашаюць праблем сем'яў, якія доўгі час знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Планы кожнае паўгоддзе незначна карэктуюцца, але пры гэтым не аналізуецца безвыніковасць мерапрыемстваў папярэдніх перыядаў.
Пры правядзенні сацыяльных расследаванняў і суправаджэнні сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, сацыяльна-педагагічны цэнтр прадстаўляе ўстановам адукацыі метадычныя рэкамендацыі, распрацаваныя ўпраўленнямі і Міністэрствам адукацыі, у той жа час самастойна СПЦ недастаткова аказвае метадычную дапамогу. Нязначная колькасць і сваіх распрацаваных тэхналогій работы па вываду дзяцей з сацыяльна небяспечнага становішча, зыходзячы з спецыфікі рэгіёна і працягласці стану сем'яў у СОП.
Па выніках праверкі ў аддзел адукацыі ўнесена адпаведнае прадстаўленне.
Юлія Лабуць,
старшы памочнік
пракурора раёна