Пракурорскі нагляд у сферы выканання заканадаўства аб працы
Нагляд за выкананнем заканадаўства аб працы ў частцы своечасовай выплаты заработнай платы работнікам наймальнікамі з'яўляецца адным з асноўных напрамкаў дзейнасці пракуратуры Віцебскай вобласці.
Асноўнымі прычынамі запазычанасці па заработнай плате застаюцца адсутнасць у арганізацый уласных сродкаў, высокая закрэдытаванасць, нізкая рэнтабельнасць і стратнасць арганізацый, а таксама скарачэнне бюджэтнага фінансавання.
Згодна са статыстычнымі дадзенымі на 01.09.2016 запазычанасць па заработнай плате дапусцілі 114 арганізацый вобласці на агульную суму 3 948,9 тыс. рублёў, у тым ліку за жнівень 2016 г. – 3 831,3 тыс. рублёў, за папярэднія месяцы – 117,6 тыс. рублёў.
У цэлым, прынятыя меры пракурорскага рэагавання спрыялі скарачэнню колькасці фактаў несвоечасовай выплаты заработнай платы. Так, па стане на 01.01.2016 запазычанасць па заработнай плате мелі 122 арганізацыі на агульную суму 44 215,8 млн. недэнамінаваных рублёў; на 01.04.2016 запазычанасць дапусцілі 188 арганізацый на агульную суму 93 794,1 млн. недэнамінаваных рублёў, па стане на 01.07.2016 запазычанасць па выплате заработнай платы мелі 123 арганізацыі на агульную суму 43 557,5 млн. недэнамінаваных рублёў.
Усяго за 9 месяцаў бягучага года пракурорамі гарадоў і раёнаў, Віцебскім і Оршанскім транспартнымі пракурорамі ўнесена 51 прадстаўленне, вынесена 124 прадпісанні, аб'яўлена 34 афіцыйных папярэджанні. Па выніках разгляду актаў пракурорскага нагляду да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 84 асобы.
Акрамя таго, пастановамі гаррайпракурораў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях 250 службовых асоб, якія запаздніліся з выплатай заработнай платы работнікам, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. У ходзе выканання прадпісанняў запазычанасць па заработнай плате выплачана ў памеры 764 147,96 рублёў.
Прыярытэтным напрамкам дзейнасці пракуратуры Віцебскай вобласці з'яўляецца праца з зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, у ходзе разгляду якіх нярэдка пракурорамі выяўляюцца парушэнні працоўнага заканадаўства ў частцы своечасовасці выплаты заработнай платы.
Згодна са статыстычнымі дадзенымі за 9 месяцаў 2016 г. незначна павялічылася колькасць вырашаных зваротаў грамадзян аб парушэннях працоўнага заканадаўства, у тым ліку і па пытаннях несвоечасовай выплаты заработнай платы (147 зваротаў (у 2015 годзе – 133), з якіх задаволена цалкам 40 (43) зваротаў).
Па фактах парушэнняў заканадаўства аб працы, выяўленых у ходзе разгляду зваротаў грамадзян, пракурорамі прымаюцца адпаведныя меры рэагавання з мэтай ліквідацыі дапушчаных парушэнняў, прычын і ўмоў, якія ім спрыялі.
Пракурорскі нагляд у ўказанай сферы носіць сістэмны характар і знаходзіцца на пастаянным кантролі пракуратуры Віцебскай вобласці. У нагляднай дзейнасці нязменным застаецца патрабаванне да дакладнага і адзінага выканання заканадаўства аб працы, захавання канстытуцыйных правоў работнікаў.
Пракурор аддзела па наглядзе за
выкананнем заканадаўства
і законнасцю прававых актаў
пракуратуры Віцебскай вобласці
юрыст 1 класа
Вікторыя Хроль