Пракурорскі нагляд за выкананнем заканадаўства аб ахове працы і тэхніцы бяспекі ў сельскагаспадарчых арганізацыях Браслаўскага раёна

Навіны пракуратуры
28.08.2025

Пракуратурай Браслаўскага раёна ў жніўні бягучага года праведзена праверка выканання працоўнай дысцыпліны і бяспечных умоў працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна, у ходзе якой устаноўлены парушэнні заканадаўства аб ахове працы.

Стварэнне ўмоў для ўстойлівага развіцця аграпрамысловага комплексу вызначана Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.03.2019 №6 «Аб развіцці сяла і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны» (далей – Дырэктыва) адной з найважнейшых стратэгічных мэтаў дзяржаўнай палітыкі.
Згодна з палажэннямі Дырэктывы, кіраўнікам сельскагаспадарчых арганізацый неабходна забяспечыць эфектыўнае развіццё арганізацый, падтрымку парадку, добраўпарадкаванне тэрыторый і вытворчых пляцовак, захаванне маёмасці.

Работнікам сельскагаспадарчых арганізацый неабходна строга выконваць правілы ўнутранага працоўнага распарадку, патрабаванні іншых дакументаў, рэгламентуючых пытанні працоўнай дысцыпліны, забяспечваць выкананне ўстаноўленых патрабаванняў да працэсаў вытворчасці і якасці вырабляемай прадукцыі, выкананых работ.

Так, напрыклад, у рамонтнай майстэрні аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, пад колы трактара, усталяванага на рамонт, у мэтах папярэджання яго самавольнага перамяшчэння не ўсталяваны упоры (не менш за два), што з'яўляецца парушэннем п.49 Правілаў па ахове працы ў сельскай і рыбнай гаспадарках, зацверджаных пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 05.05.2022 № 29/44 (далей – Пастанова № 29/44).

У адпаведнасці з Пастановай № 29/44 на тэрыторыі арганізацыі не дапускаецца прымяняць і захоўваць рэчывы (жидкасці), якія змяшчаюцца ў неабазначанай таре (емкасці). Разам з тым у рамонтнай майстэрні машыннага двара ў полімернай празрыстай ёмістасці аб'ёмам 1 літр, на якой размешчана этыкетка з надпісам «Fanta», змяшчаецца празрыстая вадкасць, прызначэнне якой не ўстаноўлена.

Пляцоўкі для збору і захоўвання буйнага смецця лому і адходаў чорных і каляровых металаў (металалом), будаўнічых матэрыялаў, не ўтрымліваюцца ў чысціні. Пляцоўкі не абкошаны. Навес над пляцоўкай для захоўвання будаўнічых матэрыялаў часткова разбураны.

На не выкарыстоўваныя працяглы час станкі не ўсталяваны адпаведныя знакі бяспекі.

Прычынамі і ўмовамі, якія спрыяюць гэтым парушэнням, з'яўляюцца неналежнае выкананне службовымі асобамі прадпрыемства патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, недастатковае веданне спецыялістамі патрабаванняў дзеючага заканадаўства, а таксама адсутнасць належнага кантролю з боку кіраўніцтва прадпрыемстваў за работай падначаленых.

Па выніках праведзенай праверкі прыняты меры пракурорскага рэагавання.

Старшы памочнік пракурора
Браслаўскага раёна
юрыст 2 класа                                                                           І.Э.Чарняк

 

 

 

Глядзець усе