Правядзенне рэйдавых мерапрыемстваў
Сектар нагляду і прафілактыкі Браслаўскага МНС у верасні 2023 года правёў рэйдавыя мерапрыемствы ў адносінах да месцаў патэнцыйнай рэалізацыі сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння, якія з'яўляюцца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017. У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў былі наведаны ІП Гусев В.Н., г. Браслав, вул. Савецкая 60, ІООО «Татбелнефтепрадукт», АЗС №15, д. Крюкі, Пастаўскі рэгіянальны вузел паштовай сувязі РУП «Белпошта», паштовыя аддзяленні на тэрыторыі Браслаўскага раёна. Па выніках праведзеных рэйдавых мерапрыемстваў парушэнняў ТР ЕАЭС 043/2017 не выяўлена. У кастрычніку 2023 года ў ходзе рэйдавых мерапрыемстваў былі наведаны ЧТУП «Трэцяя ступень», г. Браслав, вул. Ленінская д. 43а, ІП Кавальчук Т.В., г. Браслав, вул. Октября д. 4, а таксама ў лістападзе 2023 года наведаны ІП Мількевіч О.З., г. Браслав, вул. Краснаармейская д. 1/2. Па выніках праведзеных рэйдавых мерапрыемстваў парушэнняў ТР ЕАЭС 043/2017 таксама не выяўлена.
Глядзець усе