Правядзенне рэйдаў

МНС інфармуе
01.04.2024

Сектар нагляду і прафілактыкі Браслаўскага МНС у сакавіку 2024 года правёў рэйдавыя мерапрыемствы ў адносінах да месцаў патэнцыйнай рэалізацыі сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння, якія з'яўляюцца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017. У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў былі наведаны замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Татбелнафтапрадукт» (АЗС № 15), індывідуальны прадпрымальнік Кезік Марыя Іванаўна (крамка «1000 дробязяў»), індывідуальны прадпрымальнік Кезік Марыя Іванаўна (крамка «Строймір»), індывідуальны прадпрымальнік Кавалёў Віктар Георгіевіч (крамка «Молотак»), індывідуальны прадпрымальнік Шлапак Анна Антонаўна (крамка «Тэлевізары»), індывідуальны прадпрымальнік Руткоўскі Пётр Віктаравіч (крамка «Майстар»), індывідуальны прадпрымальнік Сушко Аляксей Уладзіміравіч (Быттэхсэрвіс), рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі «Беларусьнефць-Віцебскоблнафтапрадукт» (АЗС 23, КАЗС-27, КАЗС-30), таварыства з абмежаванай адказнасцю «Плэй хард» (крамка «Тры цэны»), таварыства з абмежаванай адказнасцю «Бутик Мод» (крамка «Бутик Мод»), таварыства з абмежаванай адказнасцю «Плэй хард» (крамка «Тры цэны»), індывідуальны прадпрымальнік Філіпавіч Лілія Сяргеўна (крамка «Каліна»), індывідуальны прадпрымальнік Девель Валерыя Паўлаўна (гандлёвы аб'ект у аг.Друя).

Па выніках праведзеных рэйдавых мерапрыемстваў парушэнняў ТР ЕАЭС 043/2017 не выяўлена.

Глядзець усе