Правядзенне рэйдавых мерапрыемстваў

МНС інфармуе
31.10.2025

Сектар нагляду і прафілактыкі Браслаўскага МНС у кастрычніку 2025 года правёў рэйдавыя мерапрыемствы ў адносінах да месцаў патэнцыйнай рэалізацыі сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння, якія з'яўляюцца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017. У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў былі наведаны: ІП Кезік Марыя Іванаўна, Паўільён «1000 дробязяў», цэнтральны рынак г. Браслаў, ІП Кезік Марыя Іванаўна, Паўільён «Строймір», цэнтральны рынак г. Браслаў, ІП Кезік Марыя Іванаўна, павільён «Умелец», цэнтральны рынак г. Браслаў, ІП Кадакова Елена Станіславаўна, крамa будаўнічых матэрыялаў, г. Браслаў, вул. Дзяржынскага 28В.

Па выніках праведзеных рэйдавых мерапрыемстваў парушэнняў ТР ЕАЭС 043/2017 не выяўлена. Рэалізуемыя сродкі забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння адпавядаюць прад'яўляемым патрабаванням. У працоўных калектывах праведзены выступленні на тэму «Патрабаванні, прад'яўляемыя да прадукцыі, якая з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017». МНС нагадвае: у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі тэлефанаваць па тэлефоне 101 або 112.

Глядзець усе