Праверыць печку і не курыць у памяшканні: ратавальнікі расказваюць, як сустракаць холад без рызыкі.

МНС інфармуе
23.01.2026
 Ацяпляльны сезон — час павышанай небяспекі, і ведаць, як абараніць сябе і сваё жыллё, жыццёва важна. У Браслаўскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях расказалі, на што варта звярнуць увагу, каб прадухіліць патэнцыйную бяду.

Перад актыўным выкарыстаннем электраабагравальнікаў спецыялісты МНС рэкамендуюць праверыць стан электроправодкі, разетак і выключальнікаў, упэўніцца ў іх справнасці і не дапускаць перагравання. Выкарыстоўваць трэба толькі справныя, сертыфікаваныя прыборы, а рамонт давяраць прафесіяналам.

— Не пакідайце ўключаныя абагравальнікі без нагляду, асабліва на ноч, — саветуюць ратавальнікі. — Размяшчайце іх на бяспечнай адлегласці ад мэблі, штор і іншых гаручых прадметаў. Катэгарычна забараняецца сушыць на іх адзенне або ручнікі.

Не перагружайце электрасетку: не ўключайце адначасова некалькі магутных прылад, выкарыстоўвайце толькі якасныя падоўжнікі і сеткавыя фільтры з адпаведнай маркіроўкай.

Ратавальнікі МНС нагадваюць: сыходзячы з дома, абавязкова адключайце ад сеткі ўсе eлектрапрыборы. Гэта простае дзеянне дапаможа пазбегнуць бяды і захаваць бяспеку вашага жылля.

Таксама ў ведамстве патлумачылі, чаму расце колькасць пажараў зімой. З надыходам халадоў значна ўзрастае рызыка ўзгаранняў, і спецыялісты МНС называюць несколькі асноўных прычын.

— Па-першае, небяспечнае выкарыстанне печнага ацяплення, — расказалі ў МНС. — Печы і каміны, якія часта выкарыстоўваюцца для допаможнага ацяплення, патрабуюць асаблівай увагі і рэгулярнага абслугоўвання. Невыкананне правілаў эксплуатацыі, трэшчыны ў дымоходах або адсутнасць падрыхтоўкі da ацяпляльнага сезона часта становяцца прычынай пажараў. Па-другое, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры курэнні. У марозную пагоду многія аддаюць перавагу не выходзіць на вуліцу, а курыць у памяшканні. Курэнне ў ложку, асабліва ў стане алкагольнага ап'янення, па статыстыцы МНС — адна з самых частых прычын трагічных пажараў.

Глядзець усе