Рэклама

Парадак разліку платы за размяшчэнне (распаўсюджванне) знешняй рэкламы на тэрыторыі Браслаўскага раёна, функцыі па прыёму заявак, узгадненню праектаў, афармленню пашпартов і рэгістрацыі дамоў рэгулююцца рашэннем Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 20 лістапада 2013 года №1723 "Аб размяшчэнні (распаўсюджванні) знешняй рэкламы і яе сродкаў, рэкламы на транспартных сродках на тэрыторыі Браслаўскага раёна."

  

Ці лечыць «Алтайскі цудоўнік»?

Пры разглядзе звароту грамадзяніна, які паступіў з Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, і пры садзейнічанні Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам гандлю ўстаноўлена распаўсюджванне рэкламы прадукцыі, якая ўтрымлівае ўказанне на лячэбныя ўласцівасці аб'екта рэкламавання.

Рэклама «Здаровая сям'я», выкананая ў выглядзе газетных старонак, з'яўляецца рэкламай прадукцыі (бальзама «Алтайскі цудоўнік», комплексаў «Каменнае масла +7», «Сібірская лістоўніца +7», крэму «Добрадзея жывічны +7»), якая, па звестках Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, не зарэгістравана на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ні ў якасці лекавых сродкаў, ні ў якасці вырабаў медыцынскага прызначэння.

Разам з тым, рэклама ўтрымлівае шматлікія спасылкі на фармакатэрапеўтычныя эфекты, якія аказваюцца гэтай прадукцыяй (палепшанне кровазабеспячэння, зняцце адэмаў, вяртанне адчувальнасці і рухомасці, нармалізацыя стану сасудаў, крыві, лімфы, мозга і сэрца, аднаўляе кровазабеспячэнне канечнасцяў, «знішчае інфекцыі і вірусы» і г.д.), а таксама на іх лячэбнае дзеянне (нармалізуе ціск пры гіпертоніі і гіпатоніі, аднаўляе патэнцыю, астэахандроз, анкалагічныя захворванні, дысфункцыя хрусталюка, пры хранічных хваробах і г.д.).

Таксама, рэклама ўтрымлівае водгукі фізічных асоб аб выніках прымянення імі рэкламаванай прадукцыі ў лячэнні шырокага кола захворванняў, што таксама з'яўляецца інфармацыяй аб лячэбных уласцівасцях гэтай прадукцыі.

Пры правядзенні разбіральніцтва было ўстаноўлена, што рэкламодавец і рэкламараспаўсюднік рэкламных лістовак «Здаровая сям'я» з'яўляецца ТАА «Алтайскі знахар».

Дадзеныя абставіны сведчаць аб парушэнні названай арганізацыяй патрабаванняў абзаца чацвёртага пункта 8 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2007 года «Аб рэкламе» (далей – Закон), згодна з якім рэклама не павінна ўтрымліваць указанне на лячэбныя ўласцівасці аб'екта рэкламавання, за выключэннем рэкламы лекавых сродкаў, метадаў аказання медыцынскай дапамогі, работ і (ці) паслуг, якія складаюць медыцынскую дзейнасць, вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі.

Міністэрствам гандлю парушальніку вынесена прадпісанне аб ліквідацыі выяўленага парушэння заканадаўства аб рэкламе; Мінскім гарвыканкамам у адносінах да яго складзена і накіравана ў суд два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаных часткай 1 артыкула 12.15 КаАП Рэспублікі Беларусь, за размяшчэнне названай неналежнай рэкламы на тэрыторыі г. Мінска і на інтэрнэт-сайце alt-znahar.by.

У цяперашні час Міністэрствам гандлю арганізавана работа па спыненні распаўсюджвання неналежнай рэкламы ТАА «Алтайскі знахар» на тэрыторыях абласцей.

Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт прапануе патэнцыйным рэкламодавцам наступныя перспектыўныя месцы размяшчэння сродкаў знешняй рэкламы ўздоўж рэспубліканскіх аўтамабільных дарог, размешчаных на тэрыторыі раёна

№ п/п

Месцаразмяшчэнне (аўтадарога, км)

Населены пункт, у блізкасці якога предполагаецца размяшчаць сродак знешняй рэкламы

Лева

Права

а/д Р-14 Полацк-Міоры-Браслаў

1

 

103-111

 

2

 

102

Іказнь

3

 

101

 

4

 

100

Самуйлы

5

 

98-99

 

а/д Р-27 Браслаў-Паставы-Мядзел

6

1-6

 

 

7

7

 

Злото

8

8-14

 

 

9

16

 

Опса

10

18-21

 

 

11

22

 

Войнюнцы

12

23-24

 

 

13

25

 

Мурмишкі

14

26

 

Купішкі

15

28

 

 

16

29

 

Подрукша

17

30

 

 

18

 

32-33

 

19

34

 

Стары Двор

20

 

35

 

а/д Р-3 Лагойск-Зембін-Глубокае-гр. Латвіі (Урбаны)

21

 

190

Каменка

22

 

191

Закор'е

23

 

192

 

24

 

194-197

 

25

 

199-200

 

26

 

201

Гайлешы

27

 

203

 

28

 

204

Ахремаўцы

29

 

206

Озераўцы

30

 

208

 

31

 

213-215

Браслаў

32

218

218

 

33

 

220

 

34

221-222

 

 

35

 

223

 

36

224

 

 

37

226

 

Урбаны

38

227

 

 

Заява на размяшчэнне сродку знешняй рэкламы падаецца ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама па ўстаноўленай форме.