Кіравніцтва Браслаўскага раёна віншуе з Днём еднасці народаў Беларусі і Расіі.
Прымеце шчырыя віншаванні з Днём адзінства народаў Беларусі і Расіі!
Гэты дзень сімвалізуе непарушнае братэрства і духоўнае родства, шчырую дружбу і ўзаемную падтрымку, неразрыўную блізкасць лёсаў і культурных традыцый народаў Беларусі і Расіі.
Гісторыя неаднаразова даказвала: толькі разам мы здольны годна адказаць на любыя выклікі і пагрозы. Сёння наша адзінства мае асаблівую каштоўнасць.
Агульнае гістарычнае мінулае служыць трывалай асновай для развіцця эфектыўнага супрацоўніцтва ў розных сферах. Сумесная праца і ўсебаковая падтрымка братніх народаў вызначаюць нашу ўпэўненасць у будучыні. Многае зроблена на шляху інтэграцыі, рэалізуюцца міждзяржаўныя эканамічныя і культурныя праграмы, развіваецца гандаль, вядзецца праца па навуковых і інавацыйных праектах, працягваецца супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы.
І ў Беларусі, і ў Расіі нашы грамадзяне маюць роўны доступ да адукацыі, аховы здароўя, сістэмы сацыяльнага забеспячэння, бесперашкоднага працаўладкавання, перамяшчэння і выбару месца жыхарства. Гэтыя вынікі дзейнасці Саюзнай дзяржавы ўжо сталі звыклымі для нас.
Дарагія сябры! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту. Няхай умацоўваецца саюз двух братніх народаў, пабудаваны на ўзаемнай шчырай дружбе і даверы.
З павагай,
Вячаслаў ГРЫШЧЭНКА, старшыня райвыканкама
Ніна ПУЧЫНСКАЯ, старшыня райсавета