Кіраванне Браслаўскага раёна віншуе з Днём Канстытуцыі
Шаноўныя браслаўчане!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі!
Дзень Канстытуцыі – адзін з галоўных дзяржаўных святаў, які заклаў трывалую аснову дзяржаўнага суверэнітэту і палітычнага ўстройства Беларусі, устанавіў гарантыі сацыяльных правоў грамадзян, стварыў умовы для захавання і прымнажэння гістарычна-культурнай і духоўнай спадчыны нацыі, замацаваў прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці развіцця краіны.
Сёння наша задача – шанаваць, захоўваць і ўвасабляць у жыццё прынцыпы, абвешчаныя ў Асноўным Законе, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву.
У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, міру і шчасця, дабрабыту, паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў на імя развіцця і росквіту нашай краіны! З святам!
З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
З павагай,
Вячаслаў ГРЫШЧЭНКА, старшыня райвыканкама
Ніна ПУЧЫНСКАЯ, старшыня райсавета