Руководство Браславского района направило обращение воинам-интернационалистам, ветеранам войны в Афганистане

Кіраўніцтва Браслаўскага раёна накіравала зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане.

 Дарагія браслаўчане! Паважаныя ветэраны і ўдзельнікі баявых дзеянняў!

15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія выконвалі свой службовы і грамадзянскі абавязак далёка за межамі Айчыны.

Нашы зямлякі – сапраўдныя героі, якія заўсёды верныя сваім ідэалам, мужна выконвалі пастаўленыя перад імі задачы і абаранялі інтарэсы сваёй Радзімы. Будучы пераемнікамі героізму ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вы з годнасцю і адвагай прайшлі гэта нялёгкае выпрабаванне і па праву заслужылі бязмежную павагу.

Выказваем шчырую падзяку ветэранам баявых дзеянняў за іх уклад у падтрымку стабільнасці ў грамадстве, за актыўную грамадзянскую пазіцыю і працу па патрыятычным выхаванні маладога пакалення.

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, прымеце самыя цёплыя і сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, вернасці воінскаму баявому братству, дабрабыту, шчасця і дабра вашым сем'ям, мірнага неба над галавой і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

З павагай,

Вячаслаў ГРЫШЧЭНКА, старшыня райвыканкама

Ніна ПУЧЫНСКАЯ, старшыня райсавета