Руководство Браславского района поздравляет с Днем судебного эксперта

Кіраванне Браслаўскага раёна віншуе з Днём судовага эксперта

Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны Браслаўскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Прафесія судовага эксперта ўнікальная і запатрабаваная, асабліва ў умовах імкліва змяняючагася свету. Ваш уклад у расследаванне злачынстваў дазваляе праваахоўным органам эфектыўна вырашаць пастаўленыя задачы, аднаўляць справядлівасць і абараняць правы і законныя інтарэсы грамадзян, грамадства і дзяржавы.

Тонкая і кропатлівая праца экспертаў, сучасныя тэхналогіі і імкненне да пастаяннага прафесійнага росту не пакідаюць магчымасці ўцячы ад адказнасці асобам, якія здзейснілі злачынства.

Вашы намаганні часта становяцца асновай доказнай базы ў крымінальных справах для ўстанаўлення праўды і прыцягнення вінаватага да адказнасці.

Упэўнены, што, валодаючы глыбокімі ведамі, багатым практычным досведам і бязмежным патэнцыялам, судовыя эксперты і ў далейшым на высокім узроўні забяспечаць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы судова-экспертнай дзейнасці.

Жадаем Вам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.


З павагай,

Елена БАБІНСКАЯ, старшыня райвыканкама

Ніна ПУЧЫНСКАЯ, старшыня райсавета