Кіраўніцтва Браслаўскага раёна віншуе супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў з Днём міліцыі.
Вы прысвяцілі сваё жыццё нялёгкай, але высакароднай справе – ахове грамадскага парадку, супрацьдзеянню злачыннасці, абароне інтарэсаў дзяржавы, правоў і свабод грамадзян. Вы з гонарам выконваеце свой грамадзянскі і службовы абавязак, забяспечваючы спакой на роднай зямлі.
Ад вашай працы ў многім залежыць фарміраванне прававой культуры насельніцтва.
Словы велізарнай удзячнасці – ветэранам міліцыі, людзям асаблівай загартоўкі, за неацэнны ўклад у справу барацьбы з злачыннасцю, багаты досвед, мудрыя парады, за выкананне канстытуцыйнага абавязку перад Айчынай.
Упэўнены, што і надалей вы будзеце верныя абранай справе. Няхай ваша жыццё напаўняецца толькі радаснымі падзеямі, а прафесійная дзейнасць будзе адзначана павагай і даверам грамадзян. Міру вам, бадзёрасці духу, аптымізму і поспехаў у службе на карысць нашай Радзімы.
З павагай,
Вячаслаў ГРЫШЧЭНКА, старшыня райвыканкама
Ніна ПУЧЫНСКАЯ, старшыня райсавета