С 4 лістапада стартуе кампанія МНС «Не пражыгай сваё жыццё!»
Неразважнае ўжыванне агню падчас курэння на працягу многіх гадоў застаецца нязменным «лідарам» сярод прычын пажараў, якія прыводзяць да гібелі людзей.
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з-за неразважнага ўжывання агню падчас курэння ў перыяд з 4 па 27 лістапада пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Не пражыгай сваё жыццё!».
Мерапрыемствы акцыі пройдуць у інтэрнатах, вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах, ратавальнікі таксама наведаюць аўтавакзалы і гандлёвыя аб'екты.
Работнікі МНС арганізуюць інтэрактыўныя заняткі, майстар-класы па выкарыстанні першасных сродкаў пажаратушэння, аказанню першай дапамогі, нагадаюць пра наступствы згубнай звычкі, прадэманструюць дзеянне аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, а таксама відэаролікі «Ахвяры згубнай звычкі».
Акрамя таго, работнікі МНС, выкарыстоўваючы віктарыны, конкурсы, фотавыставы, інтэлектуальныя QUIZ-гульні, адкрытыя дыялогі, тэматычныя пляцоўкі і шмат іншага, раскажуць пра шкоду курэння, прывядуць прыклады пажараў і гібелі людзей ад іх з-за неразважнага ўжывання агню падчас курэння.
У перыяд правядзення кампаніі пройдзе інтэнсіўная пажарна-прафілактычная работа ў жылым сектары. Работнікі МНС наведаюць дамагаспадарствы і кватэры грамадзян, нагадаўшы пра неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі.
Далучайцеся да мерапрыемстваў МНС, каб перамагчы ў барацьбе з згубнай звычкай, «не пражыгайце сваё жыццё» і зрабіць яго бяспечным!
МНС нагадвае: у выпадку ўзнікнення пажару тэлефануйце па нумарах 101 або 112. Берегіце сябе!
Глядзець усе