З бяспекай на «ты»

МНС інфармуе
04.03.2022
Ці магчыма спалучыць творчасць і веды аб бяспецы? Лёгка, калі ты ведаеш усё аб бяспецы жыццядзейнасці.


На днях гасцінныя сцены Браслаўскай гімназіі прынялі ўдзельнікаў чарговага творчага конкурсу МНС «Школа бяспекі». Удзельнікі з трох узроставых груп спачатку прадэманстравалі свае высокія веды ў галіне бяспекі ў тэарэтычнай частцы выпрабавання, адказаўшы на трыццаць тэставых пытанняў, а затым выказалі сваё бачанне асноўных прычын пажару і ролі МНС у творчым нумары. Зрабіць гэта было не проста, бо трэба было ўкласціся ў адну хвіліну. Але ўдзельнікі справіліся. Грекаў Раман з другой гарадской школы стаў пераможцам у малодшай узроставай групе, Спірыдонава Аліса і Адахоўская Паліна з Браслаўскай гімназіі сталі лепшымі ў сярэдняй і старшай падгрупах адпаведна. 2 сакавіка ўдзельнікі прадставілі наш раён на абласным этапе конкурсу. Было нялёгка, бо спаборнічаць прыйшлося з самымі лепшымі знаўцамі асноў бяспекі жыццядзейнасці з усёй вобласці. Па выніках трох выпрабаванняў наша Паліна стала другой у старшай узроставай групе.


Сардэчна віншуем!!!  

Глядзець усе