Сельскае гаспадарства

Браслаўскі раён размешчаны на паўночным захадзе Віцебскай вобласці. Плошча раёна складае 2 276 км².

У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна агульная зямельная плошча складае 92 491 гектар, з іх сельскагаспадарчых угоддзяў – 70 005 гектараў, у тым ліку пасяўных зямель – 40 525 гектараў. Бал сельгасугоддзяў – 23,2, пасяўных зямель – 25,4. Рэльеф перасечаны, узгоркавы. Пераважаюць суглінкавыя і супясчаністыя глебы.

Аграпрамысловы комплекс прадстаўлены 4 адкрытымі акцыянернымі таварыствамі, адным сельскагаспадарчым вытворчым кааператывам, 2 камунальнымі ўнітарнымі сельгаспадарчымі прадпрыемствамі, адным таварыствам з абмежаванай адказнасцю, 36 сялянскімі (фермерскімі) гаспадаркамі.

Сельскагаспадарчыя арганізацыі спецыялізуюцца на малочна-мясным жывёлагадоўлі з вытворчасцю зерня і рапсу.

У раёне маюцца два жывёлагадоўчыя комплексы – па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы на 5 тыс. галоў (ААТ «АГРОВІДЗЫ»), па вырошчванні і адкорме свіней на 22 тыс. галоў (СПК «Маяк Браслаўскі»).

Дзейнічае 3 даільных зала: малочнатаварная ферма «Едлавічы» СПК «Маяк Браслаўскі» на 320 галоў, малочнатаварная ферма «Опса» на 776 галоў і малочнатаварная ферма ў н.п. Відзы-Лаўчынскія ААТ «АГРОВІДЗЫ» на 870 галоў.