Камісіі па праверцы павінны працаваць эфектыўна.
У Браслаўскім раёне неспрыяльная сітуацыя складаецца з пажарнай бяспекай. За 6 месяцаў адбылося 14 пажараў, што на 1 выпадак больш, чым за аналагічны перыяд папярэдняга года. Загінулі 3 чалавекі (за 6 месяцаў 2017 г. – 2).
Сутнасная роля ў правядзенні пажарнай прафілактыкі адводзіцца смотравым камісіям, якія ствараюцца пры сельскіх і раённых выканаўчых камітэтах. На аснове мэтаў і задач іх функцыянавання, камісіі распрацоўваюць і ажыццяўляюць мерапрыемствы па забеспячэнні пажарнай бяспекі жылых дамоў, вясной і восенню праводзяць праверкі іх супрацьпажарнага стану, навучаюць насельніцтва навыкам асцярожнага ўжывання агню, прымаюць меры для ўстаранення выяўленых недахопаў. Таксама для прапаганды мер пажарнай бяспекі распаўсюджваюць наглядную прадукцыю, выкарыстоўваюць СМІ, селектарную сувязь, дошкі аб'яў і г.д.
Рашэннем Браслаўскага райвыканкама ад 5 студзеня 2017 г. створана гарадская смотравая камісія. У адпаведнасці з зацверджаным рэгламентам яе члены з прыцягненнем штатных работнікаў, пазаштатных пажарных інспектараў і іншых зацікаўленых асоб павінны на працягу года на замацаваным тэрытарыяльным участку забяспечваць абследаванне жылых памяшканняў на адпаведнасць правілам пажарнай бяспекі.
Між тым вынікі праверкі паказалі, што работа смотравой камісіі пры райвыканкаме не арганізавана належным чынам, бо ў 2017 годзе яна абследавала каля 300 дамоўладэнняў, што складае менш за 10% жылога фонду г. Браслава. За студзень-лютага 2018 года толькі сіламі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва абследавана 89 дамоўладэнняў адзінокіх пажылых грамадзян. Сведчанняў аб абследаванні жылля іншымі членамі камісіі не маецца.
Для своечасовага аналізу і прыняцця мер рэагавання па выніках абследавання жылога фонду члены смотравой камісіі павінны штомесяц прадстаўляць звесткі аб праведзенай імі працы сакратару камісіі. Але ў прадстаўленых дакументах такія звесткі адсутнічаюць, акрамя інфармацыі дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Павсемесна члены смотравой камісіі пры выяўленні парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі не ўручалі дамоўладальнікам рэкамендацыі аб іх устараненні, як і копіі такіх рэкамендацый не прадстаўляліся сакратару смотравой камісіі для прыняцця мер па ўстараненні выяўленых недахопаў.
Па выніках праведзенай праверкі ў Браслаўскі райвыканкам унесена адпаведнае прадстаўленне.
Юрый Кезік,
пракурор раёна