Савет тыдня ад МНС: АПІ не для дэкору
Адзін з спосабаў абароны вашага жыцця можа стаць усталяванне аўтаномных пажарных сігналізатараў. Дадзены прыбор з'яўляецца найбольш эфектыўным сродкам выяўлення задымлення ў доме за кароткі час і дае магчымасць прыняць меры па абароне сям'і і маёмасці ад пажару.
Як правіла, дым паднімаецца да столі і далей распаўсюджваецца ўздоўж яе, таму найбольш пераважнае размяшчэнне сігналізатара – на столі ў сярэдзіне пакоя. Таксама АПІ можна ўсталяваць на столі каля сцяны, але не бліжэй 10 см ад яе або на сцяне на адлегласці ад 10 да 30 см ад столі. Вуглы паміж сценамі – самыя малавентыляваныя месцы ў памяшканнях, таму пры столевым і сценавым размяшчэнні сігналізатараў не рэкамендуецца ўсталёўваць бліжэй 50 см ад вугла. Таксама ад прыбора не будзе сэнсу, калі пакласці яго ў шафу або закрыць адзеннем.
Усталёўваецца АПІ з дапамогай двух «саморэзоў». Унутр устаўляецца батарэйка тыпу Крона, якую трэба мяняць прыкладна адзін раз у год.
Мігатлівы сігнал святлодода чырвонага колеру, размешчанага на корпусе сігналізатара, сведчыць пра яго справнасць і знаходжанне ў дзяжурным рэжыме працы. Дарэчы, сігналізатар папярэдзіць, калі трэба замяніць батарэйку. Шкада, што яшчэ не вынайдзены прыбор, здольны вызваліць людзей ад абыякавага стаўлення да ўласнай бяспекі.