Захаваць ураджай і тэхніку
У разгарзе збожжавой кампаніі. Сельскагаспадарчая тэхніка на знос працуе ў полі. А калі раптам з-за кароткага замыкання выйдзе з ладу або загарыцца камбайн? Мінімізацыі такіх выпадкаў спрыяе пажарна-прафілактычная работа, якая праводзіцца МНС. На бягучым тыдні ратавальнікі наведалі КУСП «Браслаўскі».
Работнікі МНС упэўніліся ў наяўнасці і справнасці першасных сродкаў пажаратушэння, веданні вадзіцельскім складам парадку іх прымянення, дзеянняў пры загаранні тэхнікі і ўраджаю. Таксама праверылі веданне нумароў тэлефонаў экстраных службаў, парадку іх выкліку. Размаўляючы з кіраўніком гаспадаркі, патрабавалі адказна дапускаць да кіравання тэхнікай вадзіцеляў і трактарыстаў. Таксама заклікалі захоўваць асабістую тэхніку бяспекі, не дапускаць перагравання тэхнікі і арганізма.
Глядзець усе