Ганаровыя грамадзяне Браслаўскага раёна
Клімовіч Альвіна Дзмітрыеўна |
|
Бульскі Павел Канстанцінавіч – пенсіянер. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанскай брыгадзе ім. Ракасоўскага. З 1973 года па 1988 гады ўзначальваў Дзяржбанк г.Браслава. Узнагароджаны ордэнам “Айчыннай вайны”, медалямі “За адвагу”, “За доблесную працу”. |
|
Уцянкоў Фёдар Нікандравіч – былы камандзір 423 палка 166 СД. Званне Ганаровага грамадзяніна Браслаўскага раёна прысвоена рашэннем Браслаўскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 1982/12/22 г. № 14-3 за праяўленыя пры вызваленні г.Браслава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чэрвені 1944 года асабістую адвагу і мужнасць. |
|
Кожара Зінаіда Яўгенаўна – пенсіянерка. Заслужаны настаўнік БССР. Выхавала не адно пакаленне цяперашніх кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый Браслаўскага раёна. |
|
Кожар Іван Іванавіч – пенсіянер. Заслужаны настаўнік БССР. Узнагароджаны ордэнам “Айчыннай вайны 2 ступені”, 7 медалямі, у тым ліку “За баявыя заслугі”. |
|
Карла Генадзь Усцінавіч – пенсіянер. Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны 2 ступені”, медалём “За працоўную доблесць”. |