Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Рэгіён / Асобы / Героі Браслаўшчыны

Героі Браслаўшчыны

За мужнасць і гераізм, праяўленыя падчас вызвалення Браслаўшчыны, званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена А.М.Жданаву, І.М.Валчкову, В.Л.Зайцаву (усім пасмяротна), В.А.Бабічаву, А.А.Аляксееву, А.І.Ісіпіну. Звыш тысячы ўраджэнцаў Браслаўскага раёна загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

А.М.Жданаў. Нарадзіўся 17 сакавіка 1917 года ў вёсцы Круглае Аляксееўскага раёна, Белгарадскай вобласці. 14 ліпеня 1943 года камандзір батальёна маёр Жданаў разам са сваім падраздзяленнем трапіў у акружэнне пад вёскай Бейнары. Было падбіта 3 танка, 2 прылады, знішчана больш роты гітлераўцаў. Батальён змог прарвацца, але смяротна быў паранены камандзір. Званне Героя Савецкага саюза Жданаву было прысвоена 24 сакавіка 1945 года. Пахаваны ў брацкай магіле ў г.Браславе.

І.М.Валчкоў. Нарадзіўся 30 жніўня 1910 года ў вёсцы Нічаева Томбоўскай вобласці. 8 ліпеня 1944 года рота пад камандаванне капітана Валчкова каля вёскі Плюсы, адбіваючы шматлікія атакі немцаў, вынішчыла 100 гітлераўцаў. У баі І.Валчкоў загінуў. Званне Героя Савецкага саюза было прысвоена І.М.Валчкову 24 сакавіка 1945 года. Пахаваны ў брацкай магіле ў г.Браславе.

І.М.Чысцякоў. Браслаўскі раён быў вызвалены войскамі першага Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Шаўляйскай наступальнай аперацыі 1944 года. Баявыя дзеянні вяліся войскамі 6-ай гвардзейскай арміі пад камандаваннем генерала-палкоўніка І.М.Чысцякова.

Ф.Н.Уцянкоў. Горад Браслаў быў вызвалены 6 ліпеня 1944 года часткамі 423-яга стралковага палка пад камандаваннем Ф.Н.Уцянкова.

І.К.Пяткун. З ліпеня 1942 па ліпень 1944 у вёсцы Азяраўцы і на тэрыторыі Браслаўскага раёна дзейнічала азяраўскае камсамольска-маладзёжнае падполле, якое аб'ядноўвала 26 чалавек. Сакратаром арганізацыі быў І.К.Пяткун.

А.А.Васілеўскі і Э.А.Ціранаў. З верасня 1942 года па ліпень 1944 у Браславе дзейнічала Браслаўскае патрыятычнае падполле, якое аб'ядноўвала 13 чалавек. Арганізатарамі і кіраўнікамі былі А.А.Васілеўскі і Э.А.Ціранаў. У 1975 годзе ў памяць пра невядомых падпольшчыкаў ўстаноўлена памятная дошка ў г.Браславе.

К.Я.Анціпенка. Лейтэнант Чырвонай Арміі, вызвалены з браслаўскай турмы разам з іншымі ваеннапалоннымі, арганізаваў партызанскую групу і стаў яе камандзірам.

П.Я.Сырамаха. У ліпені 1943 гады ў Расонскім раёне на базе атрадаў імя Кутузава, імя Ракасоўскага створана была брыгада імя Г.К.Жукава пад камандаваннем П.Я.Сырамахі. Пасля гібелі П.П.Булойчыка узначаліў Браслаўскі падпольны райкам КП (б) Б.

П.П.Булойчык. Камісар брыгады імя Жукава і сакратар Браслаўскага падпольнага райкама КП (б) Б П.П. Булойчык загінуў у баі з карнікамі 21 кастрычніка 1943 году.

В.Максімовіч і К. Шынкевіч - юныя падпольшчыкі, якія дастаўлялі ў партызанскія атрады важную інфармацыю пра немцаў.

А.М.Панамароў. Камандзір брыгады «Спартак». У чэрвені 1943 года дыверсійная група брыгады падарвала больш за 1 850 чыгуначных палотнаў, спусціла пад адкос 21 эшалон.