Браслаўшчына – гэта цудоўны край з дзіўнай гісторыяй, самабытнай культурай, першароднай прыродай і унікальнымі турыстычнымі магчымасцямі.
Браслаўскі край – край блакітных азёр. Калі паглядзець на карту, то зямля Браслаўскіх азёр разам з азёрамі Латвіі, Літвы стварае еўрапейскую геаграфічную мазаіку.
Сапраўды, няшмат знойдзецца ў Беларусі месцаў, чыё гістарычнае мінулае і сучаснае жыццё былі б цесна звязаны з азёрамі, якія складалі б іх галоўную адметную рысу.
Край Браслаўскіх азёр – гэта месца, адкрытае для розных культур і людзей, які, разам з тым, захаваў нацыянальныя традыцыі свайго рэгіёну.
Асаблівая разыначка Браслаўскага азёрнага краю – яго рэльеф, прырода, чыстае паветра, а таксама магчымасць падарожжаў па прыгранічных раёнах трох дзяржаў. Актыўны турызм на працягу ўсяго года, грандыёзныя культурныя мерапрыемствы – усё гэта адбываецца на фоне цудоўных пейзажаў. Гэта сапраўдная эстэтычная асалода.
Бог шчодра ўзнагародзіў наш край прыгожымі прыроднымі краявідамі – пагоркамі, ляснымі зараснікамі і сінню азёр. Прырода радуе і вочы, і душу ...
Акрамя таго, адарыў гэты край прыгожымі людзьмі – моцнымі духам і целам, якія з павагай адносяцца да продкаў, а таксама якія перадаюць іх таленты новым пакаленням. Тутэйшыя людзі заўсёды адрозніваліся сваёй працавітасцю, цеплынёй сэрцаў і гонарам за свой родны край.
У памяці тых, хто наведае нашы месцы, застануцца назаўсёды і жамчужны разлог вялікіх і маленькіх азёр, і крыкі чаек, і марудлівая плынь рэк, і чыстае паветра, настоены на пахах духмяных траў.
Мы спадзяемся, што дзівосная прырода нашага рэгіёну, багатыя гісторыя і культура захопяць вас, і вам захочацца ўбачыць наш край на свае вочы і наведваць яго зноў і зноў.
Падарожнічайце! Атрымлівайце асалоду і адпачывайце!
Спадарожнага вам ветру ў краі Браслаўскіх азёр!
Мы заўсёды рады Вам!
З павагай! Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт