Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім

Музей традыцыйнай культуры

Музей традыцыйнай культуры
Па ўсім пытанням Вы можаце
патэлефанаваць па тэл. 8(02153) 65318
прыйсці па адрасу: г. Браслав, вул. Гагарына, 7а
напісаць на e-mail: brasmuzeum@vitebsk.by

Наведаць музей Вы можаце ў любы дзень з 9.00 да 18.00, акрамя панядзелка.
Музей даследуе народную культуру Браслаўшчыны, а таксама праводзіць навучанне народным рамёствам, найбольш характэрным для рэгіёна.
Экспазіцыя адкрыта ў 1997 г. Музей размясціўся на беразе возера Дрывяты ў будынку старога млына – помніку архітэктуры пачатку ХХ ст., да якога прымыкаюць дадатковыя забудовы, якія ствараюць комплекс, у якім размяшчаецца гасцініца “Заезны двор”. Інтэр’ер падзелены на тры ўзроўні. Комплекс, прысвечаны пляценню з саломкі, лазы і іншых прыродных матэрыялаў, утрымлівае старажытныя прыстасаванні, выяўленныя пры археалагічных раскопках, а таксама вырабы майстроў пляцення: П. Карэніка, І. Краўчанка, І. Дварэцкага, К. Лук’янца, М. Чэркаса.
Экспазіцыя “Разьба Браслаўшчыны” прадстаўлена вырабамі такіх майстроў, як П. Зяляўскі, К. Лапкоўскі, І. Шпаковіч. У ткацкай майстэрні, побач з ткацкім станком (кроснамі) і прыстасаваннямі, звязанымі з апрацоўкай ільну і шэрсці, можна ўбачыць узоры вырабу ткачых Браслаўшчыны. Асобае месца займае ганчарная майстэрня. У ёй прадстаўлена характэрная для поўначы Беларусі кераміка, у тым ліку знакамітага ганчара Н. Кузьміновай. У музеі маюцца дзве выставачныя залы, у якіх арганізуюцца выставы народных рамёстваў, прац мастакоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Працуюць гурткі для дарослых:

  1. Саломапляценне (разнастайныя тэхнікі пляцення з саломы і азёрнай травы: сумкі, цацкі).
  2. Кавалкавае  шыццё (шыццё ў традыцыйнай тэхніцы прадметаў ўтылітарнага і дэкаратыўнага прызначэння: посцілкі, панно).
  3. Ткацтва на кроснах (пляценне паясоў у розных тэхніках, двухнітавае і чатырохнітавае ткацтва на кроснах: рушнікі, палавікі, сурвэткі).
  4. Гліняная пластыка (традыцыйная цацка, дэкаратыўныя панно).

Азнаёміцца з экспазіцыяй Вы можаце ў суправаджэнні навуковага супрацоўніка.
Прапаноўваем для наведвальнікаў:
Уваходны білет дзіцячы/студэнцкі/дарослы:  35 кап./48 кап./68 кап. – 1 зала.
Экскурсія па пастаяннай экспазіцыі “Гісторыя традыцыйных рамёстваў Браслаўшчыны” (3 залы) – кошт 14,16 руб.
Майстэрня па традыцыйным рамёствам (група да 10 чалавек) – 23,11 руб.
На працягу 1,5 гадзіны наведвальнік сваімі рукамі стварае выраб:
-“Выраб глінянай свістулькі”
-“Выраб плеценага пояса-закладкі”
-“Выраб лялькі-абярэга з тканіны”
-“Выраб саламянага павука”
-“Выраб кветак з паперы”
-“Выраб пояса пры дапамозе дошчачак”
-“Выраб гаршка ў тэхніцы жгутавай керамікі”
-“Выраб Велікоднай або Каляднай  паштоўкі ў тэхніцы “выцінанка”
-“Роспіс яек воскам”.
Майстар-клас па вырабу ганчарнага посуду, ганчарных вырабаў. Кошт 2,69 руб. Майстар паказвае на драўляным ганчарным крузе працэс вырабу керамічнага посуду.
Прыдбаць сувеніры можна ў нашай краме.
Для маладых мы прапаноўваем вясельны абрад-забаву з фальклорнымі элементамі “Вяселле ў млыне”. Кошт 62,62 руб.
Маладым і гасцям мы прапаноўваем юмарыстычныя конкурсы, звязаныя з жыццём беларускага народа. Вы даведаецеся аб асноўнай сімволіцы атрыбутаў вяселля: кажух, накідка, рушнік і каравай. Маладыя на памяць аб нашым музеі атрымаюць сямейны абярэг – ляльку “Неразлучнікі”. У конкурсах разыгрываюцца прызы, зробленыя рукамі браслаўскіх майстроў. Ваша вяселле будзе асаблівым і непаўторным!
У Вас ёсць магчымасць зрабіць фотаздымак у народным касцюме, зробленым рукамі нашых майстроў (кошт 2,90 руб.).
Таксама ў музеі можна паглядзець прадстаўленне традыцыйнага лялечнага тэатра “Батлейка” (кошт 7,06 руб.).