Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
Навіны вобласці
27.08.2024

Якія праблемныя пытанні вырашаны ў Віцебскай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях, расказалі ў КДК

Вырашаны шэраг пытанняў, якія паступілі ад грамадзян у Камітэт дзяржаўнага кантролю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў КДК.

Пасля ўмяшання Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці задаволены паступіўшыя звароты грамадзян, якія датычацца неналежнай якасці пітной вады і водаадвядзення. Так, ачышчаны шахавыя калодзежы ў в.Ротна і в.Варкі Чашніцкага раёна, заменены сеткі водазабеспячэння ў в.Бірузова Расонскага раёна і в.Мікалаева Шумілінскага раёна, наладжана абсталяванне на станцыі ачысткі вады ад прымесей жалеза ў аг.Гараны Полацкага раёна, вядзецца мантаж водаачышчальнага абсталявання ў в.Краснае Ушацкага раёна. Вырашэнне пытанняў забеспячэння якаснай вадой іншых населеных пунктаў узята на кантроль камітэтам вобласці да поўнага выканання.

У Гродне дзяржкантралёры праверылі дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі. Некаторыя з іх давялося аператыўна рамантаваць. У ходзе маніторынгу ўстаноўлена, што асобныя дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі не былі падрыхтаваны да сезона, нягледзячы на тое, што павінны быць адрамантаваны ў першым паўгоддзі гэтага года. Найбольш частыя недахопы - непафарбаваныя лаўкі і дзіцячае абсталяванне, нездавальняючы стан драўляных пясочніц, у тым ліку адсутнасць у іх пяску, пашкоджаныя сядзенні арэляў. Пасля ўмяшання Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці арганізацыі ЖКГ аператыўна ўстаранілі выяўленыя недахопы на сямі дзіцячых пляцоўках.

Засяленне ў арэнднае жыллё і рамонт даху дома сталі магчымымі пасля зваротаў грамадзян у КДК Гомельскай вобласці. Жыхарка Рэчыцы змагла засяліцца ў арэнднае жыллё толькі пасля звароту ў камітэт. Да гэтага 4 месяцы ёй не выдаваліся ключы ад кватэры з-за таго, што не было ўмоў для пражывання. Пры гэтым плата за карыстанне жыллём і паслугамі ЖКГ спраўна налічвалася. Пасля звароту ў КДК выяўленыя ў кватэры недахопы ліквідаваны: устаноўлены новыя дзверы, газавая пліта, адноўлена падача электраэнергіі, плата за паслугі пералічана.

Таксама будзе ўцеплены дах жылога дома па вул.Жаркоўскага ў Гомелі. Са скаргай у КДК на яе няякасны рамонт звярнулася гамяльчанка. Пасля абследавання канструкцыі дома цеплавізарамі ўстаноўлена недастатковае ўцяпленне даху, а таксама разгерметызацыя шва дахавага пакрыцця і сцяны. Зварот пакінуты на кантролі ў камітэце вобласці да поўнага яго разгляду.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса