Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
Навіны вобласці
02.05.2024

Маладзёжны парламент запусціў інтэлектуальную віктарыну на тэму гісторыі ВАВ

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжны парламент пры Нацыянальным сходзе запусціў інтэлектуальную гістарычную віктарыну "Нам дадзена права помніць". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Маладзёжным парламенце.

Запуск праекта прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і накіраваны на захаванне гістарычнай памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, а таксама на барацьбу з яе фальсіфікацыяй і недапушчэнне рэабілітацыі нацызму. Члены Маладзёжнага парламента на штомесячнай аснове будуць праводзіць гістарычныя віктарыны для моладзі абсалютна ў кожным раёне Беларусі.

Віктарына складаецца з некалькіх раўндаў і ўключае ў сябе шмат пытанняў па асноўных вехах гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: даты, персаналіі, ключавыя падзеі, тэрміналогія і іншае.

Праект мае бестэрміновы характар, але першая маштабная і актыўная фаза рэалізацыі віктарыны адбудзецца ў маі-ліпені.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса