Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Новости прокуратуры
13.03.2017

На кантролі — правапарадак і пажарная бяспека

У мінулым годзе на тэрыторыі раёна праводзілася паслядоўная і мэтанакіраваная праца па ўмацаванні законнасці і правапарадку, абароне правоў грамадзян, грамадства і дзяржавы ад злачынных замахаў. Прынятыя меры пракурорскага нагляду, актыўная пазіцыя праваахоўных органаў дазволілі палепшыць прафілактычную дзейнасць, стабілізаваць аператыўную абстаноўку.

За 2016 год на тэрыторыі раёна адбылося 166 злачынстваў, што на 3,5 % менш, чым у 2015 годзе. Узровень злачыннасці на 10 тыс. насельніцтва склаў 63 злачынства і з’яўляецца адным з самых нізкіх на Віцебшчыне. Не дапушчана забойстваў і замахаў на забойства, згвалтаванняў, вымагальніцтваў, разбояў, з 26 да 16 знізілася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

Разам з тым колькасць учыненых злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку хоць і нязначна, але вырасла. Пры гэтым раскрывальнасць злачынстваў дадзенай катэгорыі знізілася з 65% да 63,5%. Рост злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку адбыўся за кошт учыненых крадзяжоў. Па-ранейшаму большасць іх здзейснена шляхам свабоднага доступу да маёмасці пацярпелых, што паказвае на недастатковую работу па прафілактыцы гэтага віду злачынстваў сярод жыхароў і гасцей раёна.

Праведзеныя пракуратурай раёна праверкі сведчаць пра тое, што нараўне з сацыяльнымі фактарамі, звязанымі з алкагалізацыяй часткі насельніцтва і сямейнай нядобранадзейнасцю, здзяйсненню злачынстваў спрыяюць недахопы ў рабоце саветаў ГПАП, органаў унутраных спраў, іншых суб’ектаў прафілактыкі.

Так, дзейнасць асобных саветаў ГПАП (Відзаўскі, Мяжанскі сельсаветы) не носіць папераджальнага і сістэмнага характару, не прымаюцца меры да асоб, якія злоўжываюць спіртным і вядуць асацыяльны лад жыцця. Не заўсёды своечасова выяўляюцца асобы, схільныя да супрацьпраўных паводзін.

У параўнанні з папярэднім годам у 2016 годзе значна палепшылася абстаноўка ў частцы выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі на тэрыторыі раёна. У 2016 годзе адбылося 10 пажараў (за 2015 год –— 22). У агні загінулі 4 чалавекі (за 2015 — 5). Шкода ад пажараў склала 63 812 беларускіх рублёў.

Аднак па-ранейшаму, пры наведванні работнікамі пракуратуры, сумесна з інспектарамі Браслаўскага РАНС прадпрыемстваў АПК у перыяд уборачнай кампаніі выяўляліся шматлікія парушэнні заканадаўства аб пажарнай бяспецы (ААТ “Браслаўскі райаграсэрвіс”, ААТ “Слабодка-агра”, “Альшанка”, КУСП “Браслаўскі” і іншыя).

Вось некаторыя характэрныя ўсіх сельскагаспадарчым арганізацыям раёна парушэнні патрабаванняў тэхнічных нарматыўна-прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі: будынкі не забяспечаны элементамі маланкааховы; наяўныя пажарныя вадаёмы не ачышчаны ад расліннасці, не пазначаныя; у будынках гаспадарак электрычныя свяцільні не ў поўнай меры ўкамплектаваныя ахоўнымі плафонамі; будынкі, збудаванні, тэхніка гаспадарак не забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння ў поўным аб’ёме.

Юрый Кезік,
пракурор раёна

Смотреть все