Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Новости прокуратуры
30.01.2017

У рэйд па прытонах

Адной з галоўных праблем для міліцыянераў з'яўляецца п'янства і алкагалізм. Менавіта гэтыя дзве бяды вядуць да астатніх, такіх як сямейныя скандалы, хуліганствы, крадзяжы і іншыя злачынствы. Асабліва востра праблема паўстае напярэдадні святаў, калі ў так званых "прытонах" збіраюцца дрэнныя кампаніі.

Таму сумесным рашэннем пракуратуры вобласці, УУС і упраўлення па НС аблвыканкама з 26 па 30 снежня на Віцебшчыне ладзілася прафілактычная акцыя "Дзе прытон — наведай гэты дом". Прайшла яна і на тэрыторыі Браслаўшчыны. Некалькі дзён участковыя інспектары РАУС і супрацоўнікі РАНС сумесна наведвалі населеныя пункты раёна, заглядвалі ў тыя дамы, дзе па аператыщных звестках часта збіраюцца аматары выпіць. У апошні дзень акцыі рэйдавая група, у складзе намесніка пракурора раёна Сяргея Галімбоўскага, старшага інспектара прафілактыкі ААПіП РАУС Максіма Скур'ята і старшага інспектара РАНС Яўгена Высоцкага адправілася па гарадскіх "прытонах". Усяго ў спісах значацца 11 адрасоў асоб, што самі вядуць асацыяльны лад жыцця і садзейнічаюць гэтаму. Усіх іх наведала рэйдавая група.

Галоўная мэта сумеснага рэйду — папярэджанне асоб, што зрабілі з сваіх дамоў прытоны, а таксама кантроль за тым, каб там не збіраліся людзі. Увогуле ж для ўчастковых наведванне такіх месцаў — з'ява звыклая, аднак напярэдадні святаў яшчэ раз зазірнуць туды не лішняе.

Гаспадары, калі іх можна так назваць, былі здзіўлены, калі раніцай убачылі на сваім парогу прадстаўнікоў праваахоўных органаў.

— Як правіла ўсе, каго мы наведваем — аматары выпіць, таму дзверы іх дамоў адчынены для ўсіх такіх жа асоб. Назваць жыллём гэтыя памяшканні немагчыма. У пагоні за бутэлькай, гора-гаспадары забываюць пра тое, што дома павінен быць парадак, і іх кватэры і дамы ператвараюцца ў брудныя памяшканні. Яшчэ горш, што пасля такіх вось сустрэч адбываюцца злачынствы ці ў саміх прытонах, ці ўжо на вуліцы, — расказвае Максім Скур'ят.

Рэйдавая група наведвала асацыяльных асоб раніцай, магчыма таму, ні ў адным з прытонаў яна не застала дрэнныя кампаніі. Аднак ўбачанае магло здзівіць любога нармальнага чалавека. У большасці наведаных месцаў гаспадары былі п'яныя. Непрыемны пах, паўсюль раскіданыя рэчы, пустыя бутэлькі, адсутнасць мэблі і бруд. Такая карціна была амаль у кожнай кватэры. Тым не менш на праваахоўнікаў, якія заклікалі перастаць піць і навесці парадак у доме, гаспадары глядзелі здзіўлена. Іншага ладу жыцця яны не ўяўляюць.

— Супрацоўнікам пажарнай службы тут таксама ёсць на чым спыніцца. У дамах няспраўнае ацяпленне, дрэнная электраправодка і "жучкі" ў электралічыльніках. Такія прытоны тояць у сабе небяспеку як для іх гаспадароў і наведвальнікаў, так і для суседзяў. Курэнне ў ложку ці няспраўная печ могуць прывесці да пажараў, — падкрэслівае Яўген Высоцкі.

Увогуле ж арганізатараў прытонаў ЖКГ можна прыцягнуць да адказнасці за "парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі". Дарэчы, калі ж грамадзяне ведаюць пра факты, калі дамы і кватэры ператвараюцца ў прытоны, то могуць паведамляць пра гэта ў міліцыю. На гэты раз рэйдавая група абмежавалася некалькімі адміністрацыйнымі пратаколамі за неналежную пажарную бяспеку і ўздзеяннямі на сумленне гаспадароў. А ці прачнецца яно, пакажа час.

Смотреть все