Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Новости прокуратуры
03.10.2017

Закон павінен выконвацца ва ўсіх сферах

Абагульненне статыстычнай інфармацыі сведчыць пра тое, што ў Браслаўскім раёне ў першым паўгоддзі 2017 года зарэгістравана 79 злачынстваў (11,2% да аналагічнага перыяду мінулага года). Адзначаны рост злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку (у асноўным крадзяжы), цяжкіх і асабліва цяжкіх, учыненых у грамадскіх месцах, раней судзімымі асобамі, у стане алкагольнага ап›янення. Разам з тым не дапушчана ўгонаў, падлеткавай злачыннасці, хуліганстваў, замахаў на забойства, згвалтаванняў з замахамі, вымагальніцтваў, разбояў, махлярстваў. Узровень злачыннасці з разліку на 10 тысяч жыхароў пры сярэднеабласным паказчыку 44,9 па раёне склаў 30,5 і застаецца адным з самых нізкіх на Віцебшчыне.

Найбольшая колькасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку зарэгістравана ў Браславе, Відзаўскім і Слабодкаўскім сельсаветах. Зніжэнне адзначана на тэрыторыі Мяжанскага сельсавета. Найгоршая раскрывальнасць — у райцэнтры і Відзаўскім с/с.

Праведзеныя пракуратурай праверкі сведчаць пра непрыняцце мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўсіх неабходных мер, накіраваных на прафілактыку правапарушэнняў і п›янства, гвалту ў сям›і, цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

Рэйды на прадмет захавання арганізацыямі аграпрамысловага комплексу раёна Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 выявілі факты допуску на лінію транспартных сродкаў з тэхнічнымі няспраўнасцямі, якія пагражаюць бяспецы дарожнага руху, не прайшлі дзяржтэхагляд. У шэрагу арганізацый выяўлены парушэнні ў сферы аховы працы.

Неспрыяльная сітуацыя складваецца з пажарнай бяспекай: за мінулы перыяд года адзначаны рост колькасці пажараў з 3 да 13, у якіх загінулі 2 чалавекі, у той час як за аналагічны перыяд 2016 года гібелі людзей на пажарах у Браслаўскім раёне дапушчана не было. Устаноўлена, што прымаемыя ў гэтым напрамку меры з боку РАНС недастатковыя. Па-ранейшаму фіксуюцца выпадкі парушэння заканадаўства аб пажарнай бяспецы.

Значная ўвага пракуратура надае барацьбе з карупцыяй і абароне эканамічнай бяспекі дзяржавы. За мінулы перыяд 2017 года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 3 злачынствы карупцыйнай накіраванасці, адна крымінальная справа дадзенай катэгорыі разгледжана ў судзе.

Акрамя таго, вядзецца пастаянны кантроль за выкананнем заканадаўства аб зваротах грамадзян, дзейнасцю студэнцкіх атрадаў, прафілактыкай сямейнай непаспяховасці і няшчасных выпадкаў з дзецьмі.

Пракурор Браслаўскага раёна
саветник юстыцыі
Ю.С. Кезік

Смотреть все