Специальное профилактическое мероприятие «Тонкий лёд»

Спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Тонкі лёд»

МНС інфармуе
05.03.2026
 Увага! «Тонкі лёд» - спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства МНС пройдзе па ўсёй тэрыторыі Віцебскай вобласці з 10 па 16 сакавіка.

МНС нагадвае:

бяспечная таўшчыня лёду складае 7 см для аднаго чалавека;

на вадаёмах таўшчыня лёду ў розных месцах адрозніваецца;

тонкі лёд знаходзіцца каля берагоў, у раёне перакатоў і струменяў, у месцах зліцця рэк, на паваротах, каля замерзлых прадметаў, у месцах скіду цёплых і каналізацыйных сцёкаў;

пры тэмпературы 0 °C, якая захоўваецца на працягу

трох дзён, трываласць лёду зніжаецца на 25 %;

наяўнасць ратавальнага жилета абавязкова;

не забывайце браць з сабой «спасалкі»;

не адправляйцеся на рыбалку ў адзіночку і ў безлюднае месца, інакш вам ніхто не дапаможа ў выпадку неабходнасці;

папярэдзьце блізкіх пра сваё месцазнаходжанне і час вяртання.

У 2025 годзе толькі за вялікія выходныя (з 7 па 9 сакавіка) у рэспубліцы

утанулі 15 чалавек, з іх 1 дзіця.

Калі Вы вырашылі выйсці на лёд, не забывайце, што дома Вас любяць і чакаюць. Берэгіце сябе!

Глядзець усе