Стартовала акцыя «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы»
Пенсіянеры – гэта адна з найважнейшых катэгорый насельніцтва, якая знаходзіцца пад пільнай увагай МНС. Для забеспячэння бяспекі і зніжэння колькасці «агнявых» здарэнняў з іх удзелам выкарыстоўваюцца розныя формы працы, адной з якіх з'яўляецца рэспубліканская акцыя «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы», мэта якой – папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага ўжывання агню і гібелі пажылых людзей.
Яна пройдзе ў два этапы: першы – з 1 па 19 жніўня, а другі – з 19 верасня па 1 кастрычніка. У рамках этапаў запланавана шмат цікавага.
Сменіць сферу дзейнасці, стаўшы на час дызайнерам, дазволіць конкурс на лепшае афармленне прысядзібнага ўчастка і аграсядзібы «Ландшафтны дызайн МНС». Пры стварэнні бяспечнага ўчастка фантазія не абмежаваная нічым: устаноўка дэкаратыўных элементаў, стварэнне кампазіцый з каваных вырабаў, падарункаў, цэлых арт-аб'ектаў і скульптур малых формаў, афармленне клумбаў і фігурная стрыжка газонаў – усё гэта можа з лёгкасцю знайсці сваё месца на прыдамовай тэрыторыі. А выкарыстанне розных матэрыялаў і формаў разам з крэатыўным падыходам да стварэння ландшафтных шэдэўраў дазволіць бліснуць эстэтычным чуццём, непазбежна прывёўшы да запаветнай перамогі.
Калі здаецца, што традыцыйная пошта – перажытак мінулага, то гэта вялікая памылка. Нашы бабулі і дзядулі працягваюць актыўна карыстацца гэтым відам паслуг і адчуваць тыя ж эмоцыі, што і раней – прыемны трэпет і лёгкае ўзбуджэнне пасля атрымання запаветных адпраўленняў. Менавіта таму арганізуецца рассылка не толькі бяспечнай карэспандэнцыі, але і пасылак ад МНС, унутры якіх пажылыя людзі змогуць знайсці прадметы, здольныя зрабіць іх жыццё бяспечнейшым. Так ні адзін адрас не застанецца без увагі.
Частушкі – самы любімы і цытуемы від народнай творчасці. Нават у чатырохрадкоўі з ліхвой ўмяшчаецца ўся «соль» зададзенай тэматыкі. Ратавальнікі ўносяць сваю лепту і правядуць ужо традыцыйны конкурс для пенсіянераў «Частушкі бяспекі».
Аб бяспецы ў руху будзе паведамляць спецыяльны транспарт МНС, які праедзе па сельскіх населеных пунктах для трансляцыі кароткіх прафілактычных тэкстаў праз гучнагаварыцель. Акрамя гэтага, ратавальнікі правядуць працу па маршруце руху гандлёвых аўталаўкаў праз праект «Аўталаўка бяспекі». Сумесна з актывістамі і прадстаўнікамі зацікаўленых арганізацый яны паедуць у населеныя пункты, дзе ў месцах спынення перасоўных крамаў разгорнуць інтэрактыўныя пляцоўкі, правядуць майстар-класы па аказанні першай дапамогі, размесцяць тэматычную інфармацыю на таварах. Такім чынам, жыхары нават самых аддаленых куткоў не застануцца ўбаку і змогуць прыняць удзел у мерапрыемствах, арганізаваных ратавальнікамі.
Пажылыя людзі могуць прадэманстраваць, што іх жыццёвы досвед і мудрасць – гэта залог бяспекі. У конкурсе «Супербабка МНС» удзельнікі павінны падрыхтаваць «Візітную картку», дзе трэба расказаць пра сябе і свае захапленні з элементамі бяспекі, прафілактыцы пажараў і надзвычайных сітуацый, «Частушкі бяспекі», «Карысныя парады ад бабулі», прыгатаваць страва з элементамі МНС конкурсу «Бабуліныя рэцэпты бяспекі» і шмат іншага для атрымання ганаровага звання «Супербабка».
У сельскіх населеных пунктах і раённых цэнтрах на адкрытых пляцоўках пройдуць тэматычныя «Ярмаркі бяспекі», для якіх ратавальнікі прадугледзелі мноства «зон актывацыі»: «Адкачай - не падкачай», «Пажарны шчыт», «Парушэнні ў доме», «Прынцып дзеяння агнетушыцеля», «Жучкі-паучкі», «Печкі-лавочкі», «Бяспечны электрык» і многія іншыя. Паспрабаваць сваю фізічную форму можна ў гульнях і эстафетах, даведацца шмат новага пра МНС – на выставе пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, прадэгуставаць смачную кашу – на палявой кухні, а праверыць якасць здароўя і навучыцца аказваць першую дапамогу – у зоне работнікаў Беларускага таварыства Чырвонага Креста. Яркія ўражанні ў гэты дзень дададуць тэматычныя фотазоны, духавы аркестр і роставыя лялькі.
Глядзець усе